.es

.esнацыянальны дамэн верхняга ўзроўню для Гішпаніі. Кіруецца Гішпанскім сеткавым інфармацыйным цэнтрам.

.es
Уведзены1988
Тып дамэнунацыянальны дамэн верхняга ўзроўню
Статусдзейны
РэгістратарESNIC
АрганізатарRed.es
ПрызначэньнеАрганізацыі, якія маюць дачыненне да Гішпаніі
ВыкарыстаньнеВельмі папулярны ў Гішпаніі
Абмежаваньні рэгістрацыіДля дамэнаў другога ўзроўню ў 2005 уведзеная вольная рэгістрацыя, аднак ёсьць абмежаваньні на вызначаныя паддамэны
СтруктураДапушчальная рэгістрацыя дамэнаў другога ўзроўню, а таксама трэцяга ўзроўню ў некаторых паддамэнах другога ўзроўню
ДакумэнтыУмовы рэгістрацыі
Разьвязаньне спрэчакАдсутнічае
Вэб-старонкаnic.es

У зоне .es дазволеная рэгістрацыя дамэнаў другога ўзроўню, а таксама трэцяга ўзроўню ў некаторых дамэнах другога ўзроўню. На рэгістрацыю дамэнаў трэцяга ўзроўню накладзеныя абмежаваньні, якія залежаць ад дамэна другога ўзроўню. Да 2005 году існавалі правілы, якія абмяжоўвалі рэгістрацыю дамэнаў другога ўзроўню, напрыклад, патрабавалася, каб той, хто рэгіструецца, меў дачыненьне да Гішпаніі. Аднак у 2005 годзе пачаўся многаэтапны працэс адмены гэтых абмежаваньняў, па завяршэньні якога (да канца 2005 году) рэгістрацыя дамэнаў у зоне .es будзе адкрытая для ўсіх жадаючых.

Вонкавыя спасылкі