Ѱ

архаічная кірылічная літара

Ѱ, ѱ (псі; курсіў: Ѱ ѱ) — архаічная кірылічная літара[1], сёньня ўжываецца толькі ў царкоўнаславянскай мове[2].

Літара кірыліцы псі
Ѱѱ
Выява
  Ѩ Ѭ Ѯ Ѱ Ѳ Ѵ Ѷ   
Зьвесткі
Мова Царкоўнаславянская мова
Тып архаічная кірылічная літара, альфабэтны;
Гук /ps/
Кадаваньне
Назва ў Юнікодзе cyrillic capital letter psi
cyrillic small letter psi
Юнікод Ѱ: U+0470
ѱ: U+0471
HTML Ѱ‎: &#1136, &#x470
ѱ‎: &#1137, &#x471
UTF-16 Ѱ‎: 0x470
ѱ‎: 0x471
URL-код Ѱ: %D1%B0
ѱ: %D1%B1
Разьвіцьцё
Іншае
У сыстэме лічэньня 700
Кірунак пісьма зьлева направа
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Паходзіць ад грэцкай літары з такой жа назвай (Ψ ψ) і выкарыстоўвалася для яе замены ў словах, запазычаных з грэцкай мовы, а таксама для запісу лічбаў. Ѱ, як і ейны адпаведнік ў грэцкім альфабэце, пазначала лічбу 700. У глаголіцы падобная літара адсутнічала.

У старабеларускай мове ўжывалася для абазначэньня гуку «пс» амаль выняткова ў словах грэцкага паходжаньня, якія адносяцца да царквы (напрыклад, «псальма»). Яшчэ адно нярэдкае ўжываньне гэтай літары — у складзе частай у надпісах формулы «такі-то пісаў» (пьсалъ; гэта спрадвечнае слова магло запісвацца як ѱалъ, ѱлъ альбо нават проста ѱ пад тытлам).

Гісторыя

Згодна з школьнымі правіламі, складзенымі ў XVI—XVII стагодзьдзях, як, напрыклад, у граматыцы Мялеція Сматрыцкага, псі прызначалася для ўжываньня ў словах грэцкага паходжаньня, але зрэдку выкарыстоўвалася для напісаньня родных словаў, як і ўкраінскае ѱы (псы, «сабакі»)[3].

Псі была выключана з расейскай артаграфіі разам з ксі, амэгай і юсам у Грамадзянскім пісьме 1708 году, а таксама выключана зь іншых сьвецкіх моваў. Працягвае ўжывацца ў царкоўнаславянскай мове.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі