Яўтушкавічы

вёска ў Сьветлагорскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Яўтушкавічы (з 1926 году — Прасьве́т[1]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Іпы. Уваходзяць у склад Давыдаўскага сельсавету Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 125 чалавек. Знаходзяцца за за 21 км на паўднёвы захад ад Шацілавічаў, за 5 км ад чыгуначнай плятформы Узнаж (лінія Жлобін — Каленкавічы); аўтамабільная дарога злучае вёску з Шацілавічамі.

Яўтушкавічы
лац. Jaŭtuškavičy
У вёсцы
У вёсцы
Першыя згадкі:XV стагодзьдзе
Краіна:Беларусь
Вобласьць:Гомельская
Раён:Шацілавіцкі
Сельсавет:Давыдаўскі
Насельніцтва:125 чал.
Часавы пас:UTC+3
Тэлефонны код:+375 2342
Паштовы індэкс:246284
СААТА:3250808051
Нумарны знак:3
Геаграфічныя каардынаты:52°31′35″ пн. ш. 29°31′0″ у. д. / 52.52639° пн. ш. 29.51667° у. д. / 52.52639; 29.51667 29°31′0″ у. д. / 52.52639° пн. ш. 29.51667° у. д. / 52.52639; 29.51667
Яўтушкавічы на мапе Беларусі ±
Яўтушкавічы
Яўтушкавічы
Яўтушкавічы
Яўтушкавічы
Яўтушкавічы
Яўтушкавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Яўтушкавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Яўтушкавічы ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі як вёска ў складзе Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. У 1737 яны ўваходзілі ў склад маёнтку Ліпава ў валоданьні Горватаў.

У 1753 годзе ў Яўтушкавічах збудавалі драўляную царкву Раства Багародзіцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Яўтушкавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. На 1795 год у мястэчку было 12 двароў, паштовая станцыя. У розны час Яўтушкавічы знаходзіліся ў валоданьні Горватаў, Баліцкіх, Палянскіх. На 1834 год — 17 двароў. Дзейнічала царкоўна-прыходзкая школа.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Яўтушкавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Яўтушкавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету (цяпер у Давыдаўскім сельсавеце). 1 студзеня 1926 году бальшавікі перайменавалі паселішча ў Прасьвет.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 263 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 125 чал.[3]

Інфраструктура

У Яўтушкавічах працуе дом культуры.

Забудова

Плян Яўтушкавічаў складаецца з простай вуліцы з 2 завулкамі, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

Крыніцы

Літаратура