Яўген Кавыршын

беларускі хакеіст

Яўген Кавыршын (нарадзіўся 25 студзеня 1986 году, Электрасталь, РСФСР) — колішні беларускі хакеіст расейскага паходжаньня, нападнік.

Яўген Кавыршын
Рост177 см
Вага81 кг
Пазыцыяцэнтральны нападнік
Кідок/Ловылевы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня25 студзеня 1986 (38 гадоў)
Месца нараджэньняЭлектрасталь, РСФСР
Выступаў за
Нацыянальная зборнаяМужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
Гульнявая кар’ера2004—2021

Кар’ера

Клюбная

Яўген пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2004 годзе ў складзе клюбу беларускай экстралігі «Берасьце», выступаючы да гэтага за фарм-клюб роднага электрастальскага «Крышталя». За два сэзоны, праведзеныя ў «Берасьці», Яўген правёў на пляцоўцы 44 матчы, у якіх ён набраў 6 (1+5) пунктаў, пасьля чаго падпісаў кантракт з «Керамінам». У сваім першым жа сэзоне ў складзе новага клюбу Кавыршын стаў уладальнікам срэбраных мэдалёў беларускага першынства, а праз год ён разам з камандай падняўся на вышэйшую прыступку п’едэсталу гонару. Усяго ў складзе «Кераміна» Яўген правёў тры сэзоны, набраўшы за гэты час 61 (20+41) пункт у 109 матчах.

15 траўня 2009 году Кавыршын заключыў аднагадовае пагадненьне зь менскім «Дынама»[2], аднак у КХЛ ён зайграць ня здолеў і большую частку сэзона зноўку правёў у беларускай экстралізе ў складзе салігорскага «Шахцёру», зь якім у другі раз у сваёй кар’еры ўзяў срэбра турніру.

Сэзон 2011—2012 гадоў Кавыршын пасьпяхова пачаў у Салігорску, у 16 ​​матчах набраўшы 17 (5+12) пунктаў, пасьля чаго яго запрасіла на прагляд кіраўніцтва чарапавецкай «Северсталі»[3], зь якой 15 лістапада 2011 году ён і заключыў двухгадовае пагадненьне[4].

Міжнародная

Упершыню ў складзе зборнай Беларусі Яўген зьявіўся на чэмпіянаце сьвету 2009 году ў Швайцарыі.

Дасягненьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі