Яўген Барсукоў

беларускі футбаліст

Яўге́н Барсукоў (нарадзіўся 5 ліпеня 1990 году ў Гомелі) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Гомлю».

Яўген Барсукоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся5 ліпеня 1990(1990-07-05)[1] (33 гады)
Рост178 см
Вага75 кг[2]
Пазыцыянападнік
Клюбная інфармацыя
КлюбГомель
Нумар8
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2008—2013Гомель28 (1)
2011—2013 Рэчыца-201462 (18)
2013—2014Рэчыца-201439 (9)
2015Лякаматыў Гомель30 (8)
2016—2017Гомель36 (12)
2017—2018Дняпро Магілёў44 (2)
2019—2020Смалявічы38 (18)
2020—2023Славія Мазыр86 (12)
2024—4Гомель10 (1)
Зборныя
2008—2009Беларусь (да 19)[d]6 (0)
2010Беларусь (да 21)4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 траўня 2024.

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец гомельскага футболу. У 2006 годзе пачаў выступаць за дубль «Гомлю». З 2008 году пачаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, але працягваў гуляць пераважна за клюбны дубль. У сэзонах 2008—2009 гадоў згуляў ў Найвышэйшай лізе 9 матчаў. Паводле вынікаў сэзону 2009 году «Гомель» вылецеў у Першую лігу, пасьля чаго Барсукоў быў пераведзены ў асноўны склад і дапамог камандзе вярнуць месца ў эліце. У сьнежні 2010 году падоўжыў кантракт з «Гомлем», але на яго ўжо не разьлічвалі ў асноўным складзе, таму нападнік быў аддадзены ў гадавую арэнду ў рэчыцкі «Ведрыч-97». У рэчыцкім клюбе здолеў замацавацца ў галоўнай камандзе, а пазьней арэнда гульца была падоўжаная.

У ліпені 2013 году вярнуўся з арэнды ў «Гомель», аднак згуляў за каманду толькі адзін матч, якім была сустрэча 21 ліпеня супраць менскага «Дынама», калі выйшаў на замену ў пачатку другога тайму, але праз паўгадзіны быў заменены. Ужо ў жніўні канчаткова зышоў з гомельскага клюбу, зноў далучыўшыся да «Ведрыча-97» у якасьці свабоднага агента. У 2014 годзе дапамог рэчыцкаму клюбу, які зьмяніў назву на «Рэчыца-2014» заняць высокае пятае месца ў Першай лізе, але на наступны год у сувязі зь фінансавымі праблемамі клюбу пакінуў яго і стаў гульцом «Гомельчыгунтрансу».

У пачатку 2016 году праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспасьпяхова. Пазьней зноў стаў гульцом «Гомлю»[3]. У сэзоне 2016 году з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды і дапамог ёй атрымаць перамогу ў Першай лізе. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з клюбам[4]. У першай палове сэзону 2017 году пераважна зьяўляўся на полі, выходзічы на замену. У выніку ў 11 матчах забіў два галы.

У ліпені 2017 году пакінуў гомельскі клюб[5] і неўзабаве стаў гульцом магілёўскага «Дняпра»[6], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У студзені 2018 году на год падоўжыў кантракт з магілёўцамі[7]. У сэзоне 2018 году быў трывалым гульцом першай адзінаццатцы, але ня здолеў выратаваць магілёўскую каманду ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2018 году далучыўся да «Смалявічаў»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, з 15 галамі стаў ейным найлепшым бамбардзірам у сэзоне і дапамог вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2020 году падоўжыў кантракт з клюбам зь Менскай вобласьці[9].

У чэрвені 2020 году далучыўся да мазырскай «Славіі»[10], дзе таксама хутка замацаваўся ў складзе. У сэзоне 2021 году з шасьцю галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У сьнежні 2021 году падоўжыў кантракт з мазырчукамі[11]. У сэзоне 2022 году быў капітанам каманды. У сьнежні 2023 году пакінуў клюб[12] і ў студзені 2024 году вярнуўся ў «Гомель»[13].

Міжнародная

Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У 2010 годзе правёў таксама чатыры матчы за зборную Беларусі (да 20 гадоў).

Статыстыка

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Гомельчыгункатранс2015Першая ліга308
Гомель2016Першая ліга2510
2017Найвышэйшая ліга112
Дняпро150
2018Найвышэйшая ліга292

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі