Ян Міхал Салагуб

(Перанакіравана з «Ян Салагуб»)

Ян Міхал Салагуб (каля 1697 — 5 траўня 1748[1]) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы (1724—1731) і падскарбі вялікі літоўскі (1731—1746), ваявода берасьцейскі (з 1746).

Ян Міхал Салагуб
Ян Міхал Салагуб, каля 1740
Ян Міхал Салагуб, каля 1740

Герб «Праўдзіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1697
Памёр 5 траўня 1748
Пахаваны
Род Салагубы
Бацькі Геранім Салагуб
Кацярына з Гротгусаў
Жонка Алена з Шамоўскіх
Крыстына з Крышпін-Кіршэнштайнаў
Тэрэза з Агінскіх
Дзеці ад 1-га шлюбу: Кацярына, Юзэф Антоні, Антоні Юзэф, Ганна

Быў старостам рэчыцкім, азярышчанскім, стралецкім і саньніцкім. Кавалер ордэна Белага Арла (1732)[2].

Валодаў Горы-Горкамі, Чарэяй, Туравам, Івянцом.

Біяграфія

Алена з Шамоўскіх

Прадстаўнік шляхецкага роду Салагубаў гербу «Праўдзіч», сын Гераніма (каля 1640 — 1708), чашніка ковенскага, і Кацярыны з Гротгусаў.

Зрабіў выдатную палітычную кар’еру. 16 лютага 1713 атрымаў урад чашніка жамойцкага, 22 верасьня 1722 — падкаморыя гастынскага. З 24 сакавіка 1724 стаў лоўчым вялікім літоўскім, таго ж году быў брыгадзірам войска Вялікага Княства Літоўскага. Абіраўся маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1729 і 1747[3]. 16 сьнежня 1731 атрымаў урад падскарбія вялікага літоўскага, 24 лістапада 1746 — ваяводы берасьцейскага. Пахаваны ў касьцёле Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску[4].

Першы раз ажаніўся ў 1706 з Аленай (да 1685 — 1727), дачкой кашталяна гастынінскага Яна Шамоўскага. Другі раз — 28 лютага 1728 з Крыстынай (пам. у 1751), дачкой ваяводы віцебскага Андрэя Казімера Крышпін-Кіршэнштайна і ўдавой харунжага надворнага літоўскага Казімера Пакаша. Трэці раз — у ліпені 1739 з Тэрэзай (1720—1773), дачкой ваяводы віленскага Казімера Дамініка Агінскага. Другі і трэці шлюбы былі бядзьдзетнымі. Дзеці ад першага шлюбу:

  • Кацярына (1708—1778), манашка
  • Юзэф Антоні (1709—1781), ваявода віцебскі
  • Антоні Юзэф (па 1710 — 1759), генэрал літоўскай артылерыі
  • Ганна (каля 1710 — 1756), жонка падкаморага гастынінскага Тамаша Шчавінскага

Крыніцы

Літаратура