Янка Жамойцін
Ян Жамойцін (студзень 1922, Лідзкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка— 25 красавіка 2003) — беларускі грамадзкі дзяяч, літаратар і вэтэран нацыянальнага руху.
Янка Жамойцін | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 студзеня 1922
|
Памёр | 25 красавіка 2003 (81 год) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратуразнаўца, публіцыст, літаратурны крытык, грамадзкі дзяяч |
Мова | беларуская мова і польская мова |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e7/Grave_of_Jan_Zamojcyn.jpeg/220px-Grave_of_Jan_Zamojcyn.jpeg)
Жыцьцяпіс
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/16/%D0%A1%D0%B0%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%82_%D0%AF%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%AF%D0%BD%D0%BA%D0%B0_%D0%96%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%B9%D1%86%D1%96%D0%BD_%D0%A2%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D1%82%D0%B0_1988_%D0%B3%D0%BE%D0%B4.jpg/220px-%D0%A1%D0%B0%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%82_%D0%AF%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%AF%D0%BD%D0%BA%D0%B0_%D0%96%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%B9%D1%86%D1%96%D0%BD_%D0%A2%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D1%82%D0%B0_1988_%D0%B3%D0%BE%D0%B4.jpg)
Нарадзіўся ў студзені 1922 году ў Лідзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі.
У часе вайны кіраваў Наваградзкай акруговай арганізацыяй СБМ. Пасьля вайны арыштаваны, асуджаны на 25 гадоў, знаходзіўся да 1956 году ў лягерах. Пасьля зьехаў у Польшчу. Заўсёды казаў, што ён беларус, але жыхар Польшчы[1]. Пасьля вызваленьня прыехаў у Горадню, дзе пасьля доўгіх перапісах 1 студзеня 1957 году здолеў выехаць у Варшаву. Тамака атрыаў вышэйшую адукацыю і далучыўся да працы беларускай меншасьці, Беларускім літаратурным аб’яднаньні Белавежа.
У 1990-я гады выдаў у Беластоку ўспаміны «Зь перажытага». У 1999 годзе ў Менску на міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай беларуска-польскаму грамадзка-культурнаму ўзаемадзеяньню, чытаў даклад «Фальклёрная спадчына Беларусі ў досьледах Аляксандра Баршчэўскага»[2]. Жыў і працаваў у Варшаве
Памёр 25 красавіка 2003 году па дарозе з Польшчы ў Беларусь. Пахаваны ў Варшаве.
Творчасьць
Пісаў на беларускай і польскай мовах. Дэбютаваў як літаратурны крытык на старонках газэты «Ніва» ў 1965 годзе. Яго пяру належаць шматлікія публікацыі пра паэзію беларускамоўных аўтараў Польшчы, артыкул-дасьледаваньне «Шляхам „Іліяды“ Гамэра» — пра зроблены Б. Тарашкевічам пераклад гэтага твору на беларускую мову, шмат рэпартажаў, эсэ, крытычных артыкулаў. Яны друкаваліся ў «Ніве», «Беларускім календары», іншых польскіх і замежных выданьнях. Апублікаваў у 1996 годзе біяграфічную аповесьць «Зь перажытага».
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
- Чалавек і гісторыя ў мемуарах Янкі Жамойціна Тэрмапілы. Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс N* 7 / 2003 г.