Юзэфа Чэйчыце
- Артыкул
- Абмеркаваньне
Інструмэнты
Агульныя
Друк/экспарт
Юзэфа Чэйчыце | |
Імя пры нараджэньні | Juzefa Čeičytė |
---|---|
Дата нараджэньня | 19 траўня 1922(1922-05-19) |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 13 красавіка 2022(2022-04-13) (99 гадоў) |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | сцэнограф, малярка, паэтка |
Месца працы |
Юзэфа Чэйчыце (па-летувіску: Juzefa Čeičytė; 19 траўня 1922, Алекнас, Юадупскі павет, Летува — 13 красавіка 2022, Вільня, Летува) — летувіская жывапісіца, сцэнографка, паэтка[1].
У 1942—1948 гг. навучалася ў Летувіскім інстытуце мастацтва. Адлічаная, калі сям’я была сасланая ў Сыбір. Пазней, у 1953 годзе экстэрнам скончыла Летувіскі інстытут мастацтва, абараніла дыплём па спэцыяльнасьці «тэатральная дэкаратарка»[2].
З 1945 году працавала сцэнографкай у летувіскіх тэатрах[3].
У 1949—1954 гг. ― артыстка Клайпедзкага драматычнага тэатру, 1954—1961. ― галоўная мастачка тэатру[4].
У 1962—1978 гг. ― мастачка Летувіскай кінастудыі[5].
У 1998 годзе ўзнагароджаная Дзяржаўнай прэміяй у галіне культуры і мастацтва[6].
Памерла 13 красавіка 2022, крыху не дажыўшы да 100-годзьдзя. Пахаваная ў Вільні на Раканціскіх могілках.[7]
Мастачка стварыла канцэптуальныя ляканічныя формы сцэнаграфіі для каля 60 спэктакляў, дэкарацыі і касьцюмы да кінафільмаў[8].
Стварыла абстрактны жывапіс («Штосьці падобнае» 1960, «Вецер» 1965, «Хірасіма» 1975, «Час» 1980, «Апошняя песьня» 1994), графіку, кераміку. Яе адрозьнівалі строгія кампазіцыі, выразнасьць жывапісу, характэрнае спалучэньне цёплых і халодных колераў, фактуры і плоскасьці[9].
З 1954 году ўдзельнічала ў выставах жывапісу і сцэнаграфіі ў Летуве і за мяжой, у пэрсанальных выставах: Клайпеда — 1959 год, Вільня — 1982, 1989, 1991 і 1994—2000, 2016, 2019 гг., Коўна — 1989, Ракішкі — 2012 год[10].
• Карлё Гальдоні. Верны сябар, 1952
• Уільям Шэксьпір. Дванаццатая ноч, 1954, Атэла, 1960.
• Мальер. Тарцюф, 1955, Не па сваёй ахвоце лекар, 1956.
• Этэль Войніч. Авадзень, 1959.
• Юстынас Марцынкявічус. Кроў і попел, 1961.
• Sakymai, eilėraščiai (Прыказкі, вершы), 1997.
• Juzefa Čeičytė. Tapyba, albumas (Жывапіс, альбом), 1999.
• Šlamėjimas: (вершы) / Juta Čeičytė. — Vilnius: Regnum fondas, 2002[11].
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|