Ювэнтус Турын

італьянскі футбольны клюб з Турына

«Ювэ́нтус» (таксама: «Ювэ», ад лац. iuventus — «юнацтва») — італьянскі футбольны клюб з Турыну. Зьяўляецца самым тытуляваным клюбам Італіі па колькасьці чэмпіёнстваў ва ўнутраным першынстве і перамогаў у Кубку Італіі. Клюб быў заснаваны ў 1897 годзе групоўкай маладых турынскіх студэнтаў[3], сярод іх, быў і першы прэзыдэнт клюбу, Эўджэніё Канфары, і ягоны брат Энрыка, аўтар гістарычнай памяці[4]. Клюб належыць сям’і бізнэсоўцаў Аньельлі з 1923 году, што зьяўляецца найстарэйшым спартовым партнэрствам у Італіі, у выніку чаго «Ювэнтус» стаў першым прафэсійным клюбам у краіне[5]. З часам клюб стаў сымбалем нацыянальнай культуры[6][7], у сувязі зь іхнымі посьпехамі, некаторыя зь якіх зрабілі значны ўплыў у італьянскім грамадзтве, асабліва ў 1930-я гады й у першыя пасьляваенныя дзесяцігодзьдзі, ідэалягічнай палітыцы й сацыяльна-эканамічнаму паходжаньню тых, хто спачувае клюбу. Колькасьць заўзятараў клюбу зьяўляецца ня толькі самай вялікай у Італіі, але і адной з найбуйнейшых у сьвеце. Падтрымка «Ювэнтусу» шырока распаўсюджана па ўсёй краіне й за мяжой, у асноўным у краінах са значнай прысутнасьцю італьянскіх імігрантаў[8].

Ювэнтус Турын
Поўная назваJuventus Football Club
Заснаваны1 лістапада 1897[1]
ГорадТурын, Італія
СтадыёнЮвэнтус
Умяшчальнасьць: 41 507
ПрэзыдэнтДжанлюка Фэрэра[d]
КіраўнікExor[d][2], Ліндсэл Трэйн[d] і фінансавы рынак[d]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатСэрыя А
 · 2023—20243 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
juventus.com

«Ювэнтус» гістарычна зьяўляецца самым пасьпяховым клюбам у італьянскім футболе й адным з самых тытуляваных у сьвеце[9]. «Ювэнтус», больш, чым любы іншы італьянскі клюб, мае рэкордныя 36 нацыянальных чэмпіёнскіх тытулаў, рэкордныя 15 перамогаў у розыгрышах італьянскага кубку й 9 перамогаў у нацыянальным Супэркубку, а таксама адзінаццаць перамогаў у міжнародных спаборніцтвах. У адпаведнасьці з рэйтынгам апублікаваным у 2009 годзе Міжнароднай фэдэрацыяй футбольнай гісторыі й статыстыкі, арганізацыі, што падначалена ФІФА, клюб, паводле вынікаў выступаў у міжнародных спаборніцтвах, быў прызнаны найлепшым клюбам Італіі й другім клюбам Эўропы XX стагодзьдзя[10].

Гісторыя

«Ювэнтус» быў заснаваны як «спартовы клюб Ювэнтус» у канцы 1897 году навучэнцамі ліцэю імя Масыма д’Адзэльлё ў Турыне, але быў перайменаваны ў «футбольны клюб Ювэнтус» праз два гады[11]. Клюб далучыўся да розыгрышаў італьянскага футбольнага першынства ў 1900 годзе. У 1904 годзе бізнэсовец Марка Аймонэ-Марсан фінансава падтрымаў клюб, а таксама даў магчымасьць клюбу зьехаць з трэніравальнай пляцоўкі П’яцца д’Армі на больш зручны вэлядром імя Ўмбэрта I. У гэты пэрыяд каманда мела ружовы і чорны камплект формы. У 1905 годзе «Ювэнтус» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце італьянскай лігі, гуляючы менавіта на вэлядроме імя Ўмбэрта I. Да гэтага ж часу адносіцца зьмена клюбных колераў на чорны і белы, якія былі дараваныя ангельскім клюбам «Нотс Каўнці».

У 1923 годзе кантроль над клюбам атрымаў уласьнік заводу Fiat Эдаарда Аньельлі. Ён жа пабудаваў новы клюбны стадыён. Гэта дапамагло клюбу ў атрыманьні другога чэмпіёнства ў сэзоне 1925—1926 гадоў, калі «Ювэнтус» аказаўся мацней за клюб «Альба Рома» з агульным лікам 12:1. Гэты сзон стаў выдатным для турынскага нападніка Антоніё Вояка[12]. Клюб зарэкамэндаваў сябе як асноўная рухаючая сіла ў італьянскім футболе ў 1930-х гадах, стаўшы першым прафэсійным клюбам краіны, што прывяло да пяці пасьлядоўных перамогаў у італьянскім чэмпіянаце. Клюб утварыў ядро зборнай Італіі падчас эры Віторыё Поцца, у тым ліку на сусьветнае першынство 1934 году, калі зборная Італіі стала наймацнейшай у сьвеце[13]. На той час за клюб гулялі такія футбалісты, як Раймунда Орсі, Люіджы Бэрталіні, Джаваньні Фэрары і Люіс Монці.

Ад 2014 да 2019 году трэнэрам каманды быў Масыміліяна Алегры. Абаронца «Ювэнтусу» ў 2011—2019 гадах Андрэа Барцальі пасьля сканчэньня кар’еры гульца стаў трэнэрам па разьвіцьці тэхнікі ў клюбе.

Дасягненьні

Склад

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрВойцех Шчэнсны1990
2 АбМатыя Дэ Шыльлё1992
3 АбГлэйсан Брэмэр1997
4 АбФэдэрыка Гацьці1998
5 ПАМануэль Лякатэльлі1998
6 АбДанілу (капітан)1991
7 НапФэдэрыка К’еза1997
9 НапДушан Улахавіч2000
10 ПАПоль Пагба1993
11 ПАФіліп Косьціч1992
12 АбАлекс Сандру1991
14 НапАркадыюш Мілік1994
15 НапКенан Ілдыз2005
16 ПАЎэстан Макені1998
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
17 НапСэм’юэл Ілінг-Джуніёр2003
18 НапМойс Кін2000
20 ПАФабіё Мірэцьці2003
21 ПАНікалё Фаджолі2001
22 ПАТымаці Ўэа2000
23 БрКарлё Пінсольлё1990
24 АбДаніеле Ругані1994
25 ПААдрыян Раб’ё1995
26 ПАКарляс Алькарас (ар. Саўтгэмптан)2002
27 АбАндрэа Камб’яса2000
33 АбТ’ягу Джало2000
36 БрМатыя Пэрын1992
41 ПАГанс Нікалюсі2000

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі