Эўрапейскі цэнтар міжсецявога дапасаваньня

Эўрапейскі цэнтар міжсецявога дапасаваньня — рэгіянальны інтэрнэт-рэгістратар (анг. RIR) для Эўропы, Сярэдняй і Паўднёва-Заходняй Азіі, заснаваны ў 1992 годзе ў Амстэрдаме, які адказны за рэгістрацыю сеціўных рэсурсаў (адрасоў у пратаколах IPv4 і IPv6, а таксама нумароў аўтаномных сыстэм (анг. AS). Да 2005 г. таксама абслугоўваў Афрыку.

Эўрапейскі цэнтар міжсецявога дапасаваньня
па-француску: Réseaux IP Européens
па-ангельску: Network Coordination Centre
АбрэвіятураЭЦМД
Дата ўтварэньня27 красавіка 1992 (32 гады таму)
МэтаРазьмеркаваньне сеціўных адрасоў
МесцазнаходжаньнеАмстэрдам (Нідэрлянды)
Дзейнічае ў рэгіёнах76 краінаў
Сяброўства7167 (2010)
СтаршыняНайджэл Тытлі
РаспараднікАксэль Паўлік
Кіроўны органРада
Матчына кампаніяICANN
Бюджэт16 582 тыс. эўра (2010)
Колькасьць супрацоўнікаў124 (2010)
Сайтwww.ripe.net

Кіраваньне

  • Сход. Склікаецца штогод. Складаецца з усіх чальцоў. Ухваляе пастановы больш як паловай галасоў. Абірае Раду.
  • Рада. Складаецца з 3—5 асобаў. Прызначае кіраўніцтва.
  • Кіраўніцтва. Выконвае пастановы Рады.