Горад упершыню згадваецца ў 1002 годзе. У 1252 Шалю спалілі татары, у гэтым ж годзе кароль Бэла IV надаў Шалі гарадзкія правы.
XVI—XVII стагодзьдзі прайшлі пад знакам пастаяннай вайны з туркамі. У XVII стагодзьдзі тут будуецца фартэцыя. У XVIII стагодзьдзі Шаля пачынае разьвівацца дзякуючы сваёму порту Веча. Чыгунка, пракладзеная ў 1850 паміж Венай і Будапэштам паскорыла разьвіцьцё гораду. У 1918 годзе стаў часткай Чэхаславаччыны, за выняткам пэрыяду 1938—1945 гадоў, калі горад уваходзіў у склад Вугоршчыны.
Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвае 24 564 чалавек. Нацыянальны склад: 79,72% — славакі, 17,88% — вугорцы, 0,48% — чэхі і 0,40% — цыганы[2].
Рэлігійны склад: 66,63% — рыма-каталікі, 23,62% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 4,00% — лютэране[2].