Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2015 году

Чэмпіяна́т сьве́ту па хаке́і з ша́йбай 2015 году — 79-ы па ліку чэмпіянат сьвету, які праходзіў у Чэхіі з 1 па 17 траўня 2015 году. У спаборніцтве ўзялі ўдзел 16 зборных, якія былі падзеленыя на дзьве групы. Рашэньне аб правядзеньні турніру ў Чэхіі было прынятае на кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай, які праходзіў у траўні 2010 году. Чэмпіянат праводзіўся на дзьвюх арэнах: «О2 Арэна», якая месьціцца ў сталіцы краіны Празе, і «ČEZ Арэна» ў горадзе Острава. Перамогу ў турніры атрымала зборнай Канады, якая прайшла дыстанцыю зь дзевяцьцю перамогамі, гэтак і ня страціўшы аніводнага пункту.

Чэмпіянат сьвету па хакеі 2015 году
Чэхія
2015 IIHF World Championship
Падрабязнасьці чэмпіянату
Месца правядзеньняЧэхія
Час правядзеньня1—17 траўня
Лік удзельнікаў16
Выніковае становішча
ЧэмпіёнМужчынская зборная Канады па хакеі Канада
Другое месцаМужчынская зборная Расеі па хакеі Расея
Трэцяе месцаМужчынская зборная ЗША па хакеі ЗША
Чацьвертае месцаМужчынская зборная Чэхіі па хакеі Чэхія
Статыстыка чэмпіянату
Згуляна матчаў64
Забіта галоў354 (5.53 за гульню)
Наведвальнасьць741 700 (11 589 за матч)
БамбардзірыСьцяг Канады Джэйсан Спэца
(14 пунктаў)
Самы каштоўны гулецСьцяг Чэхіі Ярамір Ягр
2014
2016 →

Выбар гаспадара

21 траўня 2010 году чэская заяўка была ўхвалена на паседжаньні Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай. За правядзеньне чэмпіянату ў Чэхіі было аддадзена 84 галасы. Акрамя гэтага за правы правесьці ў сябе сусьветны форум змагаўся Кіеў, які быў падтрыманы толькі 22 галасамі.

КраінаВынік
 Чэхія84
 Украіна22

Арэны

Матчы чэмпіянату сьвету было вырашана праводзіць на «О2 Арэна», якая месьціцца ў Празе, і «ČEZ Арэна», якая месьціцца ў горадзе Острава. Цікава, што гэтыя самыя пляцоўкі ўжо прымалі матчы чэмпіянату сьвету 2004 году. Острава, якая была абрана месцам правядзеньня гульняў групы Б, была абрана сярод іншых гарадоў, як то Пльзень, Брно, Пардубіцы[1]. Акрамя пералічаных гарадоў, правы на правядзеньня матчаў мела славацкая Браціслава.

О2 Арэна
Умяшчальнасьць: 17 360
ČEZ Арэна
Умяшчальнасьць: 10 107

Удзельнікі

У чэмпіянаце ўзялі ўдзел 16 нацыянальных камандаў — чатырнаццаць з Эўропы, дзьве з Паўночнай Амэрыкі. Зборныя Аўстрыі і Славеніі прайшлі на чэмпіянат зь першага дывізіёну, астатнія — зь першых чатырнаццаці месцаў у вышэйшым дывізіёне. Зборная Чэхіі прымала ўдзел у турніры як арганізатар, пры гэтым зьяўляючыся адной з 14 камандаў з вышэйшага дывізіёну.

Краіны, якія прымаюць удзел на чэмпіянаце сьвету па хакеі з шайбай 2015 году

Група А:

Група Б:

Склады

Асноўны артыкул: Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2015 году (склады)

Кожная каманда павінна была складацца зь ня менш як 15 палявых гульцоў і 2 брамнікаў, і пры гэтым не перавышаць колькасьць у 22 палявыя гульцы і 3 брамнікі. Паводле правілаў у пратаколе на матч павінна прысутнічаць ня больш за 20 палявых гульцоў і 2 брамнікі.

Папярэдні этап

    Зборная выходзіць у плэй-оф
    Зборная не выходзіць у плэй-оф, але возьме ўдзел у ЧС-2016
    Зборная не выходзіць у плэй-оф і не трапляе на ЧС-2016

Група A

МесцаКамандаГВВАПАПШРШПк
1.  Канада7700049—14+3521
2.  Швэцыя7420134—19+1516
3.  Чэхія7411127—18+915
4.  Швайцарыя7204112—18-610
5.  Нямеччына7201411—24-137
6.  Францыя7110513—20-75
7.  Латвія7021411—25-145
8.  Аўстрыя7021410—29-195

Матчы

ДатаМатчПляцоўка
1 траўня Канада  6:1  ЛатвіяО2 Арэна
1 траўня Чэхія  5:6 (Б)  ШвэцыяО2 Арэна
2 траўня Швайцарыя  3:4 (Б)  АўстрыяО2 Арэна
2 траўня Францыя  1:2  НямеччынаО2 Арэна
2 траўня Латвія  2:4  ЧэхіяО2 Арэна
3 траўня Аўстрыя  1:6  ШвэцыяО2 Арэна
3 траўня Канада  10:0  НямеччынаО2 Арэна
3 траўня Францыя  1:3  ШвайцарыяО2 Арэна
4 траўня Латвія  1:8  ШвэцыяО2 Арэна
4 траўня Канада  6:3  ЧэхіяО2 Арэна
5 траўня Швайцарыя  1:0  НямеччынаО2 Арэна
5 траўня Аўстрыя  0:2  ФранцыяО2 Арэна
6 траўня Швайцарыя  1:2 (ОТ)  ЛатвіяО2 Арэна
6 траўня Швэцыя  4:6  КанадаО2 Арэна
7 траўня Чэхія  5:1  ФранцыяО2 Арэна
7 траўня Швэцыя  4:3  НямеччынаО2 Арэна
8 траўня Чэхія  4:0  АўстрыяО2 Арэна
8 траўня Нямеччына  2:1  ЛатвіяО2 Арэна
9 траўня Францыя  3:4  КанадаО2 Арэна
9 траўня Аўстрыя  1:2 (ОТ)  ЛатвіяО2 Арэна
9 траўня Швэцыя  2:1 (ОТ)  ШвайцарыяО2 Арэна
10 траўня Нямеччына  2:4  ЧэхіяО2 Арэна
10 траўня Швайцарыя  2:7  КанадаО2 Арэна
11 траўня Нямеччына  2:3 (Б)  АўстрыяО2 Арэна
11 траўня Швэцыя  4:2  ФранцыяО2 Арэна
12 траўня Канада  10:1  АўстрыяО2 Арэна
12 траўня Латвія  2:3 (Б)  ФранцыяО2 Арэна
12 траўня Чэхія  2:1 (Б)  ШвайцарыяО2 Арэна

Група B

МесцаКамандаГВВАПАПШРШПк
1.  ЗША7510122—14+817
2.  Фінляндыя7420122—9+1316
3.  Расея7411130—16+1415
4.  Беларусь7402120—19+114
5.  Славаччына7122217—19-29
6.  Нарвэгія7200512—23-116
7.  Данія7101510—20-104
8.  Славенія710069—22-133

Матчы

ДатаМатчПляцоўка
1 траўня ЗША  5:1  ФінляндыяČEZ Арэна
1 траўня Расея  6:2  НарвэгіяČEZ Арэна
2 траўня Славаччына  4:3 (Б)  ДаніяČEZ Арэна
2 траўня Беларусь  4:2  СлавеніяČEZ Арэна
2 траўня Нарвэгія  1:2  ЗШАČEZ Арэна
3 траўня Расея  5:3  СлавеніяČEZ Арэна
3 траўня Беларусь  1:2 (ОТ)  СлаваччынаČEZ Арэна
3 траўня Данія  0:3  ФінляндыяČEZ Арэна
4 траўня Расея  2:4  ЗШАČEZ Арэна
4 траўня Нарвэгія  0:5  ФінляндыяČEZ Арэна
5 траўня Данія  1:5  БеларусьČEZ Арэна
5 траўня Славаччына  3:1  СлавеніяČEZ Арэна
6 траўня Расея  5:2  ДаніяČEZ Арэна
6 траўня Славаччына  2:3  НарвэгіяČEZ Арэна
7 траўня ЗША  2:5  БеларусьČEZ Арэна
7 траўня Фінляндыя  4:0  СлавеніяČEZ Арэна
8 траўня Славенія  1:3  НарвэгіяČEZ Арэна
8 траўня ЗША  1:0  ДаніяČEZ Арэна
9 траўня Беларусь  0:7  РасеяČEZ Арэна
9 траўня Фінляндыя  3:0  СлаваччынаČEZ Арэна
9 траўня Данія  4:1  НарвэгіяČEZ Арэна
10 траўня Славенія  1:3  ЗШАČEZ Арэна
10 траўня Славаччына  2:3 (ОТ)  РасеяČEZ Арэна
11 траўня Фінляндыя  3:2 (Б)  БеларусьČEZ Арэна
11 траўня Славенія  1:0  ДаніяČEZ Арэна
12 траўня Нарвэгія  2:3  БеларусьČEZ Арэна
12 траўня ЗША  5:4 (ОТ)  СлаваччынаČEZ Арэна
12 траўня Фінляндыя  3:2 (Б)  РасеяČEZ Арэна

Плэй-оф

ЧвэрцьфіналыПаўфіналыФінал
          
14 траўня. О2 Арэна    
   Канада 9
16 траўня. О2 Арэна
   Беларусь 0 
   Канада 2
14 траўня. О2 Арэна
    Чэхія 0 
   Фінляндыя 3
17 траўня. О2 Арэна
   Чэхія 5 
   Канада 6
14 траўня. ČEZ Арэна
    Расея 1
   ЗША 3
16 траўня. О2 Арэна
   Швайцарыя 1 Матч за 3-е месца
   ЗША 0
14 траўня. ČEZ Арэна17 траўня. О2 Арэна
    Расея 4 
   Швэцыя 3   Чэхія 0
   Расея 5    ЗША 3

Чвэрцьфіналы

Дата, часМатчПляцоўка
14 траўня ЗША  3:1  ШвайцарыяČEZ Арэна
14 траўня Канада  9:0  БеларусьО2 Арэна
14 траўня Швэцыя  3:5  РасеяČEZ Арэна
14 траўня Фінляндыя  3:5  ЧэхіяО2 Арэна

Паўфіналы

Дата, часМатчПляцоўка
16 траўня Канада  2:0  ЧэхіяО2 Арэна
16 траўня ЗША  0:4  РасеяО2 Арэна

Матч за 3-е месца

Дата, часМатчПляцоўка
17 траўня  Чэхія0:3  ЗШАО2 Арэна

Фінал

Дата, часМатчПляцоўка
17 траўня  Канада6:1  РасеяО2 Арэна

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2015 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў