Чэмпіянат Беларусі па футболе 2017 году

Чэмпіянат Беларусі па футболе 2017 году — 27-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі праходзіў з красавіка да лістападу. Спаборніцтвы адбываліся ў трох лігах.

У вышэйшай і першай лігах гулялі па 16 камандаў, у адрозьненьне ад папярэдняга сэзону, калі ў першай лізе гулялі 14 клюбаў.

Вышэйшая ліга

Асноўны артыкул: Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017 году

У вышэйшай лізе прымалі ўдзел 16 камандаў: 14 найлепшых па выніках сэзону 2016 году, а таксама два пераможцы першай лігі — «Гомель» і магілёўскі «Дняпро», яны замянілі «Белшыну і «Граніт», якія занялі 15 і 16 месцы ў мінулым сэзоне. Кожная каманда згуляла з кожнай двойчы, такім чынам усе клюбы правялі па 30 матчаў. Чэмпіянат у вышэйшай лізе праходзіў з 1 красавіка па 26 лістапада[1]. Дзьве найгоршыя каманды пакінуць вышэйшую лігу, а іх месцы зоймуць два пераможцы першай лігі. За ўдзел у дагаварных гульнях у сэзоне 2016 году клюб «Іслач» пазбаўлены 7 пунктаў у сэзоне 2017 году[2]. Перад пачаткам сэзону «Нафтан» пазбаўлены трох пунктаў за невыкананьне рашэньняў камітэту АБФФ па статусе і пераходах футбалістаў[3], а пазьней яшчэ двух пунктаў за пратэрміноўку палацяжоў[4].

МКамандаГВНПМячыПктЗаўвагі
1БАТЭ30215461–1968Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2018—2019 гадоў
2Дынама Менск30222646–1568Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы 2018—2019 гадоў
3Шахцёр30205552–2265
4Дынама Берасьце30149747–2651
5Тарпэда-БелАЗ30149743–2751
6Нёман30147942–3249
7Слуцак301281030–3444
8Віцебск301271135–3843
9Гарадзея30814837–3538
10Гомель30981324–2535
11Іслач301041627–4627[a]
12Дняпро30681627–4826
13Крумкачы305101526–4725
14Менск303141319–3923
15Славія30481826–5020Паніжэньне ў першую лігу
16Нафтан30462018–5713[b]

Першая ліга

Асноўны артыкул: Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017 году

У першай лізе прымалі ўдзел 16 камандаў, якія згулялі два колы. У параўнаньні зь мінулым сэзонам «Гомель» і «Дняпро» выйшлі ў вышэйшую лігу, а зь яе ў першую апусьціліся «Белшына» і «Граніт». Клюб «Ашмяны» заняў апошняе месца ў 2016 годзе і вылецеў у другую лігу, замест яго права выступіць у першай лізе атрымалі «Хваля», «Асіпавічы» і «Клецак», але пазьней «Клецак» адмовіўся ад удзелу і на яго месца быў запрошаны клюб «Нёман-Агра», які заняў 4 месца ў другой лізе. Тры каманды зьмянілі назвы: «Гомельчыгункатранс» на «Лякаматыў», «Слонім» на «Слонім-2017», а «Зорка»-БДУ на «Энэргетык»-БДУ. Спаборніцтвы ў першай лізе распачаліся 8 красавіка і завершыліся 11 лістапада. За ўдзел у дагаварных гульнях у сэзоне 2016 году клюб «Прамень» быў пазбаўлены 10 пунктаў у сэзоне 2017 году[2]. Перад пачаткам сэзону «Граніт» пазбаўлены трох пунктаў за невыкананьне рашэньняў камітэту АБФФ па статусе і пераходах футбалістаў[3]. «Белшына» спачатку была пазбаўленая трох пунктаў, але пазьней адзін пункт быў вернуты і каманда пачала чэмпіянат з пасівам у два пункты[5]. У кастрычніку «Граніт» быў пазбаўлены яшчэ трох пунктаў за сыстэматычнае невыкананьне рашэньняў камітэту АБФФ па статусе і пераходах футбалістаў[6]. У матчы 25 туру паміж менскім «Тарпэда» і «Энэргетыкам»-БДУ, які скончыўся зь лікам 0:0, «Энэргетыку»-БДУ прысуджаная тэхнічная параза 0:3 за заяўку на гульню нелегітымнага футбаліста[7].

МКамандаГВНПМячыПктЗаўвагі
1Прамень30227173–2263[c]Выйшлі ў вышэйшую лігу
2Смалявічы-СТІ30184846–2258
3Тарпэда Менск30176760–2957
4Лякаматыў30176749–3657
5Белшына30147956–3047[d]
6Энэргетык-БДУ301281039–3044
7Хваля301341348–4843
8Граніт301441242–3740[e]
9Хімік309101135–4237
10Ворша301071348–4837
11Слонім-2017301071333–4637
12Баранавічы307101334–4731
13Смаргонь306111334–5029
14Ліда306101428–3928
15Асіпавічы30671730–6225Вылецелі ў другую лігу
16Нёман-Агра30342327–9413

Другая ліга

Асноўны артыкул: Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017 году

У другой лізе гулялі 14 камандаў, што на адну болей, чым у папярэднім сэзоне[8]. За ўдзел у дагаварных гульнях у сэзоне 2016 году клюб «Ашмяны»-БДУФК пазбаўлены 5 пунктаў у сэзоне 2017 году[2].

МКамандаГВНПМячыПктЗаўвагі
1ЮАС26205163–1265Выйшлі ў першую лігу
2Чысьць26202481–2762
3Ашмяны-БДУФК261835100–2752[f]
4Клецак26163774–3751
5Спадарожнік26144859–2446
6Маладэчна-ДЮСШ-426136770–3745
7Вікторыя26135846–3144
8СМІаўтатранс261031347–5933
9Узда26941347–6331
10Энэргетык-БДАТУ26851341–5929
11Любань26631734–8721
12Зборная ТФ26451732–8017
13СДЮШАР-8 Гомель26322125–9611
14СДЮШАР-3 Пінск26302321–1019

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі