Чэмпіянат Беларусі па футболе 2015 году

Чэмпіянат Беларусі па футболе 2015 году — 25-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі праходзіў з красавіка да лістападу. Спаборніцтвы адбываліся ў трох лігах.

Трэці сэзон генэральным партнэрам чэмпіянату быў «Беларусбанк»[1]. У параўнаньні з папярэднім чэмпіянатам вышэйшая ліга была пашыраная да 14 камандаў, а з чэмпіянату 2016 году плянуецца, што ў вышэйшай лізе будуць граць 16 камандаў, таму апошняя каманда вышэйшай лігі 2015 году саступіць сваё месца тром найлепшым камандам першай лігі[2]. Клюбам вышэйшай лігі было дазволена адначасова выпускаць на поле да чатырох легіянэраў, а гульцы нацыянальных камандаў, якія прымалі ўдзел у больш чым 50% матчаў за сваю каманду за год, які папярэднічаў падпісаньню кантракту, не лічыліся легіянэрамі[3].

Вышэйшая ліга

Асноўны артыкул: Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2015 году

У вышэйшай лізе прымалі ўдзел 14 клюбаў: 11 найлепшых клюбаў па выніках чэмпіянату 2014 году, два найлепшыя клюбы першай лігі — мікашэвіцкі «Граніт» і мазырская «Славія», а таксама «Віцебск», які ў гульнях за месца ў вышэйшай лізе перамог магілёўскі «Дняпро». Турнір праходзіў у два колы, кожная каманда правяла 26 матчаў. Па выніках турніру апошняя каманда вылецела ў першую лігу, а зь яе ў вышэйшую трапяць тры найлепшыя каманды[2].

МКамандаГВНПМячыПктЗаўвагі
1БАТЭ26205144–1165Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2015—2016 гадоў
2Дынама Менск26158336–1353Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы 2015—2016 гадоў
3Шахцёр26147547–2749
4Белшына26127739–1943
5Граніт26126830–3242
6Менск261241029–2840
7Тарпэда-БелАЗ261061031–2936
8Нёман26881021–3232
9Нафтан26861234–3530
10Славія26751433–5026
11Слуцак26671326–3025
12Дынама Берасьце26731623–4224
13Віцебск26491321–4721
14Гомель26531822–4118Паніжэньне ў першую лігу

Першая ліга

Асноўны артыкул: Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2015 году

У першай лізе прымалі ўдзел 16 камандаў, якія згулялі ў два колы. У параўнаньні зь мінулым сэзонам «Граніт», «Славія» і «Віцебск» выйшлі ў вышэйшую лігу, адкуль у першую лігу вылецеў магілёўскі «Дняпро»; замест пінскай «Хвалі», якія заняла ў мінулым сэзоне апошняе месца, у першую лігу з другой выйшлі «Баранавічы», «Крумкачы» і «Ворша». Клюб «Менск-2» спыніў сваё існаваньне[4], а яго месца могуць заняў клюб «Кобрынь»[5].

МКамандаГВНПМячыПктЗаўвагі
1Іслач Менскі раён30209176–2469Выйшлі ў вышэйшую лігу
2Гарадзея30215473–2568
3Крумкачы Менск30193867–4560
4Дняпро Магілёў30175848–2156
5Смаргонь30158760–4153
6Ліда301551065–5350
7Смалявічы-СТІ30138947–3747
8Гомельчыгункатранс301281045–3944
9Слонім301321541–5541
10Зорка-БДУ Менск3010101047–4740
11Бяроза-2010301041639–4334
12Хімік Шацілавічы30971442–5034
13Баранавічы30881436–4932
14Ворша30381924–7017
15Кобрынь30432323–7715
16Рэчыца-201430252314–6611Вылецелі ў другую лігу

Другая ліга

Асноўны артыкул: Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2015 году

Як і ў папярэднім годзе, другая ліга была падзеленая на дзьве групы паводле геаграфічнага прынцыпу. У кожнай з групаў выступалі па 10 камандаў. На першым этапе каманды згулялі ў два колы, пасьля чаго па чатыры найлепшыя каманды з кожнай групы выйшлі ў фінальны раўнд, дзе правядуць па дзьве гульні з кожнай камандай зь іншай групы, пры гэтым пункты, набраныя ў гульнях камандаў, якія выйшлі з адной групы, былі захаваныя. Тры найлепшыя каманды па выніках фінальнага этапу атрымаюць права на ўдзел у першай лізе ў сэзоне 2016 году. Каманды, якія занялі на першым этапе месцы з 5 па 10, сустракаліся ў стыкавых гульнях з камандамі іншай групы, якія занялі такое ж месца, каб вызначыць месцы з 9 па 20 у выніковай табліцы[6].

Першы этап

Група А

МКамандаГВНПМячыПктЗаўвагі
1Маладэчна-ДЮСШ-418133249–1342Другі этап за 1—8 месцы
2Вікторыя Мар’іна Горка18104432–2334
3Ашмяны1895438–1932
4Асіпавічы18101736–2731
5Тарпэда Магілёў1892733–2829
6Жлобін1891835–3728
7Спартак Шклоў1864824–2322
8Агракамбінат Ждановічы1857617–2522
9Рагачоў-МК18141312–367
10Прыазер’е Дрыса18131414–596

Група Б

МКамандаГВНПМячыПктЗаўвагі
1Узда18126047–1342Другі этап за 1—8 месцы
2Прамень Менск18122453–1738
3Клецак18122445–2138
4Тарпэда Менск18104427–1334
5Хваля Пінск1895443–1832
6Колас-Мэліяратар-Дружба18621021–2220
7Вэртыкаль Каленкавічы18531031–3318
8Любань18511219–4116
9Крутагор’е Койданаўскі раён18431121–4915
10ЮАС-ДЮСШ Жыткавічы1810179–893

Другі этап

МКамандаГВНПМячыПктЗаўвагі
1Прамень Менск1491426–1428Выйшлі ў першую лігу
2Узда1474325–1725
3Тарпэда Менск1474321–1325
4Маладэчна-ДЮСШ-41455418–1520
5Ашмяны1454522–2019
6Клецак1452714–1917
7Вікторыя Мар’іна Горка1442813–2514
8Асіпавічы14301117–339

Матчы за 9—20 месцы

9—10Хваля Пінск2:1, 4:0Тарпэда Магілёў
11—12Колас-Мэліяратар-Дружба3:0[a], 3:2Жлобін (футбольны клюб)
13—14Вэртыкаль Каленкавічы1:0, 1:2Спартак Шклоў
15—16Любань0:9, 0:3[b]Агракамбінат Ждановічы
17—18Рагачоў-МК1:1, 3:3Крутагор’е Койданаўскі раён
19—20[c]ЮАС-ДЮСШ Жыткавічы3:0[d], 0:3[e]Прыазер’е Дрыса

Крыніцы

Заўвагі

Вонкавыя спасылкі