Чыкага Блэкгокс

«Чыкага Блэкгокс» (па-ангельску: Chicago Blackhawks) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Чыкага, штат Іліной, ЗША. Пяціразовы ўладальнік Кубка Стэнлі. Клюб быў заснаваны ў 1926 годзе і адносіцца да гэтак званай «арыгінальнай шасьцёрцы» камандаў, дзе акрамя іх таксама ёсьць «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Манрэаль Канадыенз», «Таронта Мэйпл Ліфс», «Бостан Бруінз» і «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Пачынаючы з 1994 году клюб свае хатнія матчы праводзіць на арэне «Юнайтэд Сэнтар», да гэтага на працягу 65 гадоў каманда гуляла на Чыкагаўскім стадыёне[1].

Чыкага Блэкгокс
ДывізіёнЦэнтральны
КанфэрэнцыяЗаходняя
КраінаЗША
ГорадЧыкага, Іліной
Заснаваны1926
СтадыёнЮнайтэд Сэнтар
Колерычырвоны, чорны і белы
              
Гісторыя

Ранейшыя назовы:

  • Чыкага Блэк Гокс (1926—1986)
  • Чыкага Блэкгокс (1986 — цяпер)
Афіцыйны сайтblackhawks.nhl.com (анг.)

Першапачатковым уладальнікам клюбу быў Фрэдэрык Маклафлін, які валодаў клюбам да сваёй сьмерці ў 1944 годзе. Падчас свайго кіраваньня Фрэдэрык зьмяніў шмат трэнэраў, але атрымаў 2 Кубка Стэнлі. Пасьля клюб належыў сям’і Норыс, якія былі, таксама, уладальнікамі Чыкагаўскага стадыёну, аднак і мелі акцыі некаторых іншых клюбаў НХЛ.

Гісторыя

1 траўня 1926 году НХЛ ухваліў пашырэньне франшызы для Чыкага. Новую каманду мусіў стварыць сындыкат, ачолены колішняй зоркай амэрыканскага футболу Гантынгтанам Гардўікам. На сустрэчы Гардўік зладзіў куплю гульцоў каманды «Портлэнд Роўзбадс» з Заходняй хакейнай лігі за 100 тысяч даляраў, якія атрымаў прэзыдэнт лігі Фрэнк Патрык[2]. Аднак ужо празь месяц група Гардўік запрадала каманду чыкагаўскаму кававаму магнату Фрэдэрыку Маклафліну[3].

Маклафлін быў камандзірам 333-м батальёну кулямётнікаў з 86-й стралковай дывізіі за час Першай сусьветнай вайны[4]. Ягоная дывізія мела мянушку Блэк Гок, атрыманай у гонар знакамітага індзейскага правадыра Чорнага Каршуна[5], які пакінуў адбітак у гісторыі Іліною[4]. Маклафлін назваў новую хакейную каманду ў гонар свайго вайсковага падраздзяленьня, але, такім чынам, ушанаваў памяць і індзейскага лідэра. Першапачаткова назва клюбу пісалася ў два словы «Блэк Гокс», але ў 1986 годзе клюб афіцыйна пачаў менавацца як «Блэкгокс», базуючыся на арыгінальных дакумэнтах франшызы[6].

«Блэк Гокс» дэбютавалі ў лізе ў сэзоне 1926—1927 гадоў, куды трапілі поруч зь іншымі навастворанымі камандамі, як то «Дэтройт Кугарз» (цяпер гэта «Дэтройт Рэд Ўінгс») і «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Маклафлін гуляў вельмі актыўную ролю ў кіраваньні камандай, не зважаючы на тое, што аніколі ня меў быў да таго досьведу ў хакеі. Ён загадзіў на працу Біла Тобіна, былога брамніка, які гуляў у Заходняй хакейнай лізе, у якасьці памочніка, але асабіста кіраваў камандай. Ён таксама быў апантаны ў прасоўваньні гульцоў з ЗША. Гэтак пры ім «Чыкага Блэк Гокс» сталі першай камандай НХЛ з выключана амэрыканскім складам[4]. Свой першы матч дружына згуляла 17 лістапада 1926 году супраць каманды «Таронта Сэнт-Патрыкс» у Чыкага-Калізэі. Тая сустрэча скончылася перамогаў чыкагаўцаў зь лікам 4:1, а колькасьць гледачоў дэбюту перавышала 7 тысяч чалавек[3].

Склад

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
34 Пэтар Мразэк14.02.199240 Арвід Сёдэрблям19.08.1999
Абаронцы
4 Сэт Джонз03.10.19945 Конар Мэрфі26.03.1993
22 Мікіта Зайцаў29.10.199124 Джэйкаб Мэнья10.12.1992
25 Джарэд Тынордзі20.02.199241 Айзэк Філіпс28.09.2001
55 Кевін Карчынскі21.06.200472 Алекс Уласік05.06.2001
Нападнікі
8 Раян Даната09.04.199611 Тэйлар Радыш18.02.1998
13 Зак Сэнфард09.11.199414 Барыс Качук18.06.1998
15 Джоўі Андэрсан19.06.199816 Джэйсан Дыкінсан04.07.1995
17 Нік Фаліна31.10.198720 Рэм Пітлік02.04.1997
23 Філіп Курашоў12.10.199927 Люкас Райхэль17.05.2002
43 Колін Блэкўэл28.03.199352 Рыс Джонсан10.07.1998
58 Макензі Энтўісл14.07.199970 Коўл Гатман06.04.1999
71 Тэйлар Гол14.11.199189 Андрэас Атанасію06.08.1994
90 Тайлер Джонсан29.07.199091 Антані Бавілье08.06.1997
98 Конар Бэдард17.07.2005

Крыніцы

Літаратура

  • Jenish, D’Arcy The NHL: 100 Years of On-Ice Action and Boardroom Battles. — Random House LLC, 2013. — ISBN 9780385671477

Вонкавыя спасылкі