Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі

Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі — сутыкненьне двух пасьпешных пасажырскіх цягнікоў: TLK 31100 «Бжэхва» з Пшэмысьлю да Варшавы праз Кракаў і interREGIO 13126 «Ян Матэйка» з Варшавы да Кракава, якое здарылася 3 сакавіка 2012 году каля 20:57 (польскага часу)[1] пад Шчэкацінамі[a][2], на чыгуначнай лініі нумар 64[1]. У катастрофе загінула 16 асобаў, пашкоджаньні атрымала 57 асобаў[3].

Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі
Месца чыгуначнай катастрофы
Месца чыгуначнай катастрофы
Краіна Польшча
Месца Chałupki, Zawiercie County[d]
Тып катастрофы сутыкненьне цягнікоў
Дата 3 сакавіка 2012
Час 20:57
Наступствы
Загінулі 16 асобаў
Параненыя 57 асобаў
Пацярпелі 57
Каардынаты 50°37′21″ пн. ш. 19°51′22″ у. д. / 50.6225° пн. ш. 19.85611° у. д. / 50.6225; 19.85611 19°51′22″ у. д. / 50.6225° пн. ш. 19.85611° у. д. / 50.6225; 19.85611
Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі на мапе Польшчы
Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі
Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі
Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі

TLK 31100 меў 7 вагонаў, interREGIO 13126 — 4[1]. У ратавальнай акцыі ўдзельнічалі 450 пажарнікаў з 4 ваяводзтваў, 400 паліцэйскіх, 35 паяздоў тэхнічнай дапамогі, 2 гэлікоптэры, 13 сабакаў[3].

Прычыны здарэньня высьвятляюцца дзяржаўнай камісіяй і пракуратурай[1]. Зь незразумелых прычын, састаў, які ішоў з Варшавы ў Кракаў апынуўся на іншым пуці, якім ішоў сустрэчны цягнік з Пшэмысьля ў польскую сталіцу[4]. У гэтым раёне ішоў рамонт чыгуначных пуцей[4]. Адказныя дыспэтчары руху былі цьвярозыя[5]. Дапушчальна хуткасьць на адцінку, дзе здарылася катастрофа — 120 км/г[1].

На месца здарэньня прыбылі прэм’ер-міністар Дональд Туск, некалькі іншых міністраў[1], а таксама прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі[1], які дадаткова сустракаўся з пацярпелымі ў шпіталі[6]. Міністар транспарту, будаўніцтва й марской гаспадаркі Польшчы Славамір Новак назваў гэтае сутыкненьне цягнікоў «самай сур’ёзнай катастрофай апошніх гадоў»[4].

У сувязі з катастрофай 4 сакавіка 2012 году прэзыдэнт Камароўскі абвясьціў нацыянальную жалобу[7].

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамісховішча мультымэдыйных матэрыялаў