Хасэ Хэрвасьё Артыгас

нацыянальны герой Уругваю

Хасэ́ Хэрва́сьё Арты́гас Арна́ль (па-гішпанску: José Gervasio Artigas Arnal; 19 чэрвеня 1764 году — 23 верасьня 1850 году) — палітычны дзяяч, генэрал, службовец і нацыянальны герой Уругваю. Змагаўся ня толькі за незалежнасьць Лацінскай Амэрыкі ад Гішпанскай імпэрыі, але і супраць Партугальскай імпэрыі і цэнтралістычнага ўраду Буэнас-Айрэсу, імкнучыся да палітычных і грамадзянскіх свабодаў для народаў намесьніцтва Рыё-дэ-ля-Пляты. Лічыцца бацькам уругвайскай нацыянальнасьці. Ягоным самым выбітным палітычным праектам стала стварэньне Фэдэральнай лігі, канфэдэрацыі паўднёваамэрыканскіх правінцыяў пад фэдэральным урадам на узор Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Хасэ Хэрвасьё Артыгас
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся:19 чэрвеня 1764(1764-06-19)[1][2][3][…]
Памёр:23 верасьня 1850(1850-09-23)[1][2][3][…] (86 гадоў)
Сужэнец:Рафаэла Вільягран[d] і Мэльчора Куэнка[d]
Маці:Франсіска Антонія Арналь[d]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі