Харэзмская вобласьць

Харэ́змская вобласьць (узб. Xorazm viloyati) — вобласьць на захадзе Ўзбэкістану.

Харэзмская вобласьць
Xorazm viloyati
Агульныя зьвесткі
Краіна Узбэкістан
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ургенч
Улучае раёны
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1938
Хакім Пулат Бабажонаў
Насельніцтва (2011) 1 601 100 чал.
Нацыянальны склад узбэкі
Канфэсійны склад мусульмане
Плошча 6300 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 98 м
Месцазнаходжаньне Харэзмская вобласьць
Харэзмская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +5
Код ISO 3166-2 UZ-XO
Код аўтам. нумароў 90
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Вілаят знаходзіцца на захадзе краіны. На поўначы мяжуе з Рэспублікай Каракалпакстан, на паўднёвым усходзе — з Бухарскай вобласьцю, на поўдні — з Туркмэністанам. Плошча адзінкі складае 6300 км².

Адміністрацыйнае ўладкаваньне

У склад вобласьці ўваходзяць 11 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: 10 раёнаў і горад Ургенч.

Раёны Харэзмскай вобласьці.
Нумар на мапеНазваНазва ў арыгіналеАдміністрацыйны цэнтар
1БагацкіBogʻot tumaniБагат
2ГурланскіGurlan tumaniГурлан
3ХонкінскіXonqa tumaniХонка
4ХазараспскіXazorasp tumaniХазарасп
5ХівінскіXiva tumaniХіва
6КашкапірскіQoʻshkoʻpir tumaniКашкапір
7ШавоцкіShovot tumaniШавот
8УргенцкіUrganch tumaniКараўл
9ЯнгіярыцкіYangiariqЯнгіярык
10ЯнгібазорскіYangibozor tumaniЯнгібазор
11Ургенч (Урганч)Urganch

Дэмаграфія

Колькасьць насельніцтва складае 1 601 100 чалавек.

Транспарт

Праз вобласьць праходзіць чыгунка, якая злучае адміністрацыйны цэнтар горад Ургенч зь іншымі гарадамі Ўзбэкістану і Туркмэністану. Аўтамабільныя магістралі злучаюць населеныя пункты вобласьці між сабою, населенымі пунктамі іншых вобласьцяў Узбэкістану. Таксама ёсьць аўтамагістралі, што злучаюць населеныя пункты вобласьці з Туркмэністанам.

Вонкавыя спасылкі