Філіп Тэйс

бэльгійскі раварыст

Філіп Тэйс (па-нідэрляндзку: Philippe Thys; 8 кастрычніка 1889, Андэрлехт — 16 студзеня 1971, Андэрлехт, Бэльгія) — бэльгійскі раварыст, першы трохразовы пераможца Тур дэ Франс.

Філіп Тэйс
Philippe Thys
Агульная інфармацыя
Дата нараджэньня 8 кастрычніка 1889
Месца нараджэньня Андэрлехт, Бэльгія
Дата сьмерці 16 студзеня 1971 (81 год)
Месца сьмерці Андэрлехт, Бэльгія
Краіна Бэльгія

Біяграфія

Тэйс атрымаў першую сваю значную перамогу на нацыянальным роварным спаборніцтве па вэлякросе ў 1910 годзе. У 1913 годзе Філіп стаў пераможцам Тур дэ Франс ува ўзросьце 22 гадоў, фінішаваўшы ў Парыжы зь перавагай больш за дзьве хвіліны. На наступны год ён таксама перамог у Туры. Трэці раз стаў пераможцам пасьля Першай сусьветнай вайны ў 1920 годзе. Толькі ў 1955 годзе ягоны рэкорд здолеў паўтарыць Люі Бабэ, а праз 8 гадоў ён быў пераадолены Жакам Анкецілем. Тэйс таксама прымаў удзел у Тур дэ Франс 1922 году, дзе перамог у пяці этапах, і два этапы ўзяў у 1924 годзе.

Філіп Тэйс — першы раварыст, які апрануў жоўтую майку як індэнтыфікатар лідэра Тур дэ Франс паводле прапановы свайго мэнэджара Альфонса Бажэ. Свой афіцыйны статус яна атрымала пазьней — у 1919 годзе. Першым афіцыйна апрануў жоўтую майку лідэра француз Эжэн Крыстоф.

Выступленьні на Гранд Турах

Гранд Тур19121913191419151916191719181919192019211922192319241925
Джыра д’Італія--------------
Тур дэ Франс611----зг1зг14зг11зг
  • Удакладненьне: зг — зьняўся з гонкі

Вонкавыя спасылкі