Філіп Мэксэс

Філіп Мэксэс (па-француску: Philippe Mexes; нарадзіўся 30 сакавіка 1982 году ў Тулюзе) — францускі прафэсійны футбаліст, абаронца. У 2002—2012 гадах выступаў за нацыянальную зборную Францыі.

Філіп Мэксэс
Філіп Мэксэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся30 сакавіка 1982 (42 гады)
Тулюза, Францыя
Рост187 см
Вага82 кг
Пазыцыяабаронца
Моладзевыя клюбы
1990—1997
1997—1999
Тулюза
Асэр
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
1999—2004
2004—2011
2011—2016
Асэр
Рома
Мілян
133 (7)
183 (11)
86 (6)
Зборныя
2002—2012Францыя29 (1)

Біяграфія

Раньнія гады

Філіп Мэксэс пачынаў гуляць у футбол у клюбе «Тулюза», а ў шаснаццацігадовым узросьце апынуўся ў моладзевай камандзе «Асэру». У асноўным складзе клюбу дэбютаваў 10 лістапада 1999 году ў матчы з «Труа». У «Асэры» раскрыўся талент маладога абаронцы — яго запрашалі спачатку ў юнацкія зборныя Францыі (да 18 і 21 году), а ў жніўні 2002 году — у нацыянальную.

«Рома»

Філіп зьяўляўся адным з асноўных абаронцаў італьянскай «Ромы», куды ён перайшоў у 2004 годзе. Пасьля першага сэзону ў аснове клюбу з сталіцы Італіі, Мэксэс апынуўся ў запасе ў пачатку сэзону 2005—2006 гадоў, саступіўшы месца ў асноўным складзе ганцу Самуэлю Куфуру. Аднак пасьля ад’езду Куфура на Кубак афрыканскіх нацыяў Мэксэс хутка вярнуў сабе месца ў складзе і стаў адным з ключавых гульцоў каманды.

«Мілян»

10 траўня 2011 году генэральны дырэктар «Міляну» Адрыяна Галіяні заявіў, што Філіп Мэксэс будзе гуляць за «Мілян» у наступным сэзоне, заявіўшы аб завяршэньні перамоваў на конт гульца[1].

Міжнародная карера

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Францыі ў жніўні 2006 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Босьніі і Герцагавіны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Філіп Мэксэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў