Філы (касьмічны апарат)

касьмічны апарат ЭСА

«Філы» (па-ангельску: Philae) — рабатызаваны спускальны апарат Эўрапейскага касьмічнага агенцтва, які суправаджаў касьмічны апарат «Разэта»[1] да моманту пасадкі на камэту Чурумаў — Герасіменка (67P) цягам больш як дзесяцігадовага палёту ад Зямлі[2][3][4]. 12 лістапада 2014 спускальны апарат упершыню ў гісторыі прызямліўся на ядро камэты[5]. З дапамогай сваіх інструмэнтаў «Філы» мусяць зрабіць здымкі з паверхні камэты і правесьці першы аналіз на камэце з мэтай высьвятленьня ейнага складу[6]. Пасадка і дзейнасьць апарату зьдзяйсьняецца з Цэнтру кіраваньня палётамі ў нямецкім Дармштаце[7].

Philae
Падлёт «Філаў» да камэты
Падлёт «Філаў» да камэты
Прызначэньнеспуск на камэту
Вышыня0,8 м
Дыямэтар1 м
Маса100 кг
Зьмяшчальнасьць
Гісторыя пускаў
Месцы запускуКуру ELA-3
Першы палёт2 сакавіка 2004
Першая ступень
РухавікіAriane 5G+ V-158
Другая ступень
Трэцяя ступень

Назва пасадачнага модулю паходзіць ад востраву Філы на Ніле, дзе быў выяўлены абэліск, які нароўні з Разэцкім камянём быў вывучаны дзеля расшыфраваньня эгіпецкіх герогліфаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Філы (касьмічны апарат)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў