Фосфар

хімічны элемэнт 15-й групы

Фо́сфар (па-лацінску: Phosphorus) P — хімічны элемэнт V групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 15. Упершыню выдзелены Хэнігам Брандам у Гамбургу ў 1669 годзе[1].

Крэмн ← фосфар → Серка
N

P

As
Выгляд


Белы, чырвоны, жоўты і чорны фосфар
Белы, чырвоны, жоўты і чорны фосфар
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумарфосфар, P, 15
Катэгорыя элемэнтуНемэталы
Група, пэрыяд, блёк15 (V), 3, p
Адносная атамная маса30,974 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў[Ne] 3s2 3p3
Электронаў у абалонцы2 8 5
Фізычныя ўласьцівасьці
ФазаЦьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.)(белы) 1,828 г·см−3
Шчыльнасьць (пры п. т.)(чырвоны) 2,0-2,4 г·см−3
Шчыльнасьць (пры п. т.)(чорны) 2,7 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня317,45 K, 44,3 °C, 111,7 °F
Тэмпэратура кіпеньня553 K, 280 °C, 536 °F
Удзельная цеплыня плаўленьня0,657 кДж·моль−1
Цеплаправоднасьць(300 K) 0,235 Вт·м−1·K−1
Каэф. цеплавога расшырэньня124,5 мкм/(м·K)
Модуль пругкасьці11 ГПа
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня±3, 5, 4
Электраадмоўнасьць2,19
Атамны радыюс123 пм
Кавалентны радыюс106 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS7723-14-0
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы
іза%пэрыяд паўраспадураспадэнэргія (МэВ)прадукты распаду
31P100%31P зьяўляецца стабільным пры 16 нэўтронах

Распаўсюджаны ў прыродзе элемэнт: 0,105% паводле масы[2] (13-е месца сярод элемэнтаў). Галоўныя мінэралы — апатыты і фасфарыты. Буйнейшыя радовішчы — у КНР, Расеі (Кольскі паўвостраў), Марока, ЗША, Туніс, Тонга ды Науру[3].

Існуе больш за 10 алятропных форм фосфара: белы, чырвоны, чорны. Фосфар уваходзіць у склад ортафосфарнай ці проста фосфарнай кісьлі (H3PO3), солі якой завуцца фасфатамі, і мэтафосфарнай кісьлі. Сынтэзаваныя шэсьць радыёізатопаў фосфара з масавымі нумарамі ад 28 да 33: 28P (пэрыяд паўраспаду T1/2=6,27 сэкунд), 29P (T1/2=4,14 с), 30P (T1/2=2,5 хвілін), 32P (T1/2=14,28 дзён), 33P (T1/2=25,3 дня)[4]. Зь іх найбольшае значэньне мае 32P, які мае высокую энэргію бэта-выпрамяненьня і выкарыстоўваецца ў хімічных і біяхімічных дасьледаваньнях як мечаны атам.

Крыніцы