Флёрыян Грыліч

аўстрыйскі футбаліст

Флёрыян Гры́ліч (па-нямецку: Florian Grillitsch; нар. 7 жніўня 1995 году) — аўстрыйскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну нямецкага клюбу «Гофэнгайм» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі. Таксама здольны згуляць на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.

Флёрыян Грыліч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся7 жніўня 1995(1995-08-07)[1][2][3] (28 гадоў)
Рост186 см
Вага73 кг
Пазыцыяпаўабаронца
Клюбная інфармацыя
КлюбГофэнгайм
Нумар11
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2014—2015
2015—2017
2017—2022
2022—2023
2023—
Вэрдэр 2
Вэрдэр
Гофэнгайм
Аякс
Гофэнгайм
36 (10)
48 (3)
130 (3)
10 (0)
30 (1)
Зборныя
2017—Аўстрыя41 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
18 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
23 сакавіка 2024.

Кар’ера

Займацца футболам пачаў у роднай Аўстрыі, але яшчэ юнаком далучыўся да акадэміі нямецкага «Вэрдэру». Менавіта ў складзе гэтага клюбу дэбютаваў у прафэсійным футболе, абараняючы колеры другой каманды клюбу. У складзе галоўнай каманды «Вэрдэру» ўпершыню зьявіўся ў матчы Кубка Нямеччыны супраць «Вюрцбургер Кікерс» у жніўні 2015 годзе[4]. У тым жа месяцы згуляў матчы Бундэсьлігі супраць «Шальке-04». Гулец хутка замацаваўся ў клюбе, а ў 2017 годзе перайшоў у «Гофэнгайм». У новым клюбе быў гульцом асноўнага складу, абараняючы колеры клюбу цягам шматлікіх сэзонаў. Улетку 2022 году па заканчэньні кантракту трапіў у нідэрляндзкі «Аякс», але там гулец ня даў рады. Праз год Грыліч вярнуўся да шыхтаў «Гофэнгайму».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі