Урад Сэрбіі

Урад Сэрбіі (па-сэрбску: Влада Србије / Vlada Srbije), афіцыйна Ўрад Рэспублікі Сэрбіі (па-сэрбску: Влада Републике Србије / Vlada Republike Srbije), часта скарачаецца да словазлучэньня сэрбскі ўрад (па-сэрбску: Српска Влада / Srpska Vlada), зьяўляецца найвышэйшым органам выканаўчае ўлады ў Сэрбіі. Усе пытаньні выканаўчае ўлады вырашаюцца Кабінэтам міністраў, які ўзначальвае прэм’ер-міністар. Цяперашні ўрад быў абраны 11 жніўня 2016 году.

Кабінэт міністраў

Цяперашні кабінэт быў абраны 11 жніўня 2016 году (зацьверджаны большасьцю галасоў парлямэнту). Кабінэт міністраў другі раз запар узначальвае Аляксандар Вучыч. Ён складаецца з 19 чальцоў, 16 зь якіх узначальваюць міністэрствы, а 3 зьяўляюцца г. зв. міністрамі без партфэлю.[1]

Іншыя пазыцыі ва ўрадзе

Будынак ураду Сэрбіі ў Бялградзе

Апрача міністэрстваў, Сэрбія мае 130 урадавых агенцтваў, што зьяўляецца сусьветным рэкордам[2][3] і шэсьць іншых урадавых установаў:

  • Упраўленьне супрацы з дыяспарай і сэрбамі рэгіёну (кіраўнік: Слаўка Драшкавіч)
  • Упраўленьне супрацы з грамадзянскай супольнасьцю (кіраўнік: Івана Чыркавіч)
  • Упраўленьне эўрапейскай інтэграцыі (кіраўнік: Срдзян Майсторавіч)
  • Упраўленьне ўстойлівага разьвіцьця слаба засвоеных раёнаў (Сулейман Углянін)
  • Упраўленьне правоў чалавека і меншасьцяў (Сузана Паунавіч)
  • Упраўленьне супрацы з цэрквамі і рэлігійнымі арганізацыямі (Мілэта Радоевіч)
  • Упраўленьне рэгулятыўнай рэформы і ацэнкі рэгулятыўнага ўплыву (Міра Пракопіевіч).[4]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Урад Сэрбіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў