Упсала

Упса́ла (па-швэдзку: Uppsala) — горад у Швэцыі.

Упсала
швэдз. Uppsala
Упсальскі сабор і цэнтар гораду
Упсальскі сабор і цэнтар гораду
Герб Упсалы


Краіна:Швэцыя
Плошча:48,77 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць:149 245 чал.
шчыльнасьць:3060,18 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:018
Паштовы індэкс:751 70 - 757 59
Геаграфічныя каардынаты:59°50′59.140″ пн. ш. 17°38′20.209″ у. д. / 59.84976111° пн. ш. 17.63894694° у. д. / 59.84976111; 17.63894694 17°38′20.209″ у. д. / 59.84976111° пн. ш. 17.63894694° у. д. / 59.84976111; 17.63894694
Упсала на мапе Швэцыі
Упсала
Упсала
Упсала
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.uppsala.se

Старажытны ўнівэрсытэцкі горад, адміністрацыйны цэнтар лэну Ўпсала, у ляндскапе Ўплянд, цэнтар аднайменнай камуны. Знаходзіцца за 67 км на поўнач ад Стакгольму, на беразе ракі Фюрыс. Стакгольмскі аэрапорт Арлянда, разьмешчаны прыкладна на паўшляху ў бок швэдзкай сталіцы, зьвязвае Ўпсалу з усёй Швэцыяй і рознымі краінамі Сьвету. Насельніцтва Ўпсалы складае 149 245 чалавек[1] (чацьверты паводле колькасьці насельніцтва горад Швэцыі, пасьля Стакгольму, Гётэборгу й Мальмё). Да 1719 году ва Ўпсале праходзілі важныя дзяржаўныя сходы, каранацыі швэдзкіх каралёў. Радзіма рэжысэра Інгмара Бэргмана.

Гісторыя

Упсальскі замак

Напачатку сваёй гісторыі (з 1164—1167 гадоў) Упсала мела назву Эстра Арас (па-швэдзку: Östra Aros), а Ўпсалай называлася цяперашняя Старая Ўпсала (па-швэдзку: Gamla Uppsala), у паўночнай частцы сучаснага гораду[2]. Аднак у 1280 цэнтар арцыбіскупства быў перанесены ў Эстра Арас (даслоўна «Усходні Арас», бо існуе яшчэ й «Заходні Арас»), а разам зь ім — і назва Ўпсала. У 1435 годзе быў пабудаваны Ўпсальскі сабор (аднак найстарэйшай царквой у горадзе зьяўляецца Царква Сьвятой Тройцы, вядомая з 1221). 6 красавіка 1520 году ва Ўпсале адбылася гэтак званая Бітва Страсной пятніцы, паміж войскамі дацкага караля Крыстыяна II і сялянамі–швэдамі, прыхільнікамі Стэна Стурэ Маладога, скончыўшаяся перамогаю датчанаў. Забудова гораду была доўгі час неўпарадкаваная, часта адбываліся пажары, і толькі з часоў кіраваньня каралевы Крыстыны (XVII стагодзьдзе) Упсала набыла пэўную пляніроўку. У XIX стагодзьдзі ў горад зь яго навакольляў быў пераведзены Ўпляндзкі полк, што станоўча паўплывала на адносны рост гораду. У нашыя дні Ўпсала — тыповы ўнівэрсытэцкі горад, у якім вучацца і працуюць 40 000 студэнтаў, 2300 дактарантаў і 6000 супрацоўнікаў унівэрсытэту[3].

Славутасьці

  • Гатычная Катэдра (XV стагодзьдзе)
  • Царква Сьвятой Тройцы (XIII—XVIII стагодзьдзі)
  • Замак (XVIII стагодзьдзе) — у мінулым — рэзыдэнцыя швэдзкіх каралёў, а цяпер — рэзыдэнцыя упсальскага ляндзгёўдынга (губэрнатара), а таксама — месцазнаходжаньне трох музэяў (Мастацтва, Міру і Замак Вазы)
  • Унівэрсытэт (заснаваны ў 1477 годзе — найстарэйшы ў Скандынавіі)
  • Густавіянум — адзін з найстарэшых будынкаў, якія належаць да ўнівэрсытэту (XVII стагодзьдзе) — цяпер музэй, які ўключае між іншым, Анатамічны тэатар, г. зв. Аўгсбурскую шафу мастацтваў (прыгожавыкананую шафу з калекцыяй прадметаў мастацтва), выставу прысьвечанаю гісторыі Ўпсальскага ўнівэрсытэту, а таксама калекцыі антычнага пэрыяду (з Эгіпту, Грэцыі, Рыму, Нубіі).
  • Carolina Rediviva — будынак XIX стагодзьдзя, у якім разьмешчана найбагацейшая Бібліятэка Ўпсальскага ўнівэрсытэту
  • Парк перад Унівэрсытэтскім палацам з рунічнымі камянямі, сабранымі з розных куткоў Уплянду
  • Батанічны сад з палацыкам–аранжэрэяй Лінэанум і адным з найстарэйшых у Сьвеце паркаў у стылі барока (знаходзяцца насупраць Упсальскага замку)
  • Сад Лінэя — яшчэ адзін батанічны сад, названы ў гонар Карла Лінэя, які працаваў у ім у XVIII стагодзьдзі (аднак заснаваны ён быў Уляфам Рудбэкам Старым у сярэдзіне XVII стагодзьдзя)
  • Каралеўскія курганы — паганскія курганы V—VI стагодзьдзяў (у Старой Упсале)
  • Царква Старой Упсалы — сярэдневечная царква (вядомая з 1076 году, часова была Катэдральным Саборам, з 1164 да пераносу арцыбіскупства ў Эстра Арас)

Асобы

  • Інгмар Бэргман — рэжысэр тэатру й кіно (нарадзіўся ва Ўпсале)
  • Андэрс Цэльсіюс — астраном (нарадзіўся й памёр ва Ўпсале)
  • Густаў Фрэдынг — швэдзкі паэт (вучыўся ва Ўпсальскім унівэрсытэце)
  • Даг Гамаршэльд — дыплямат (у дзяцінстве жыў ва Ўпсальскім замку — рэзыдэнцыі ляндзгёўдынга Ўпсалы)
  • Яльмар Гамаршэльд — швэдзкі дыплямат, ляндзгёўдынг лэну Упсала (1907—1914), прэм’ер–міністар Швэцыі. Бацька Дага Гамаршэльда
  • Карл Лінэй — прыродазнаўца і пэдагог (памёр ва Ўпсале)
  • Улёф Рудбэк Малады — швэдзкі мовазнаўца, батанік і арнітоляг (нарадзіўся й памёр ва Ўпсале)
  • Улёф Рудбэк Стары — прыродазнаўца, гісторык, прафэсар Упсальскага ўнівэрсытэту. Бацька Улёфа Рудбэка Маладога
  • Андэрс Онгстрэм — швэдзкі фізык і астраном (вучыўся, працаваў і памёр ва Ўпсале)
  • Гокан Нэсэр — сучасны швэдзкі пісьменьнік (вучыўся і пэўны час працаваў настаўнікам ва Ўпсале)
  • Нікляс Сэнстрэм — швэдзкі прадпрымальнік, заснавальнік фірмы Skype і інтэрнэт-службаў Kazaa і Joost (вырас ва Ўпсале і скончыў тамсама ўнівэрсытэт)
  • Мартын Эрыксан, вядомы як E-Type — швэдзкі музыка (нарадзіўся і вырас ва Ўпсале)

Галерэя

Партнэрскія гарады

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Упсаласховішча мультымэдыйных матэрыялаў