Управа ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму

Упра́ва ўну́траных спра́ваў Го́мельскага аблвыканка́му — управа Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі па Гомельскай вобласьці, заснаваная ў студзені 1938 году.

Управа ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму
наркам. Упраўленне ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама
АбрэвіятураУУС Гомельскага АВК
ДэвізСлужым закону, народу, Айчыне
Дата ўтварэньня15 студзеня 1938 (86 гадоў таму)
Тыпправаахоўная
Юрыдычны статусдзяржаўная ўстанова
Штаб-кватэраЦэнтральны раён, вул. Камунараў, д. 3[1]
МесцазнаходжаньнеГомель
Каардынаты52°25′37″ пн. ш. 31°0′42″ у. д. / 52.42694° пн. ш. 31.01167° у. д. / 52.42694; 31.01167 31°0′42″ у. д. / 52.42694° пн. ш. 31.01167° у. д. / 52.42694; 31.01167
Дзейнічае ў рэгіёнахГомельская вобласьць
СяброўстваМіністэрства ўнутраных справаў Беларусі
Афіцыйныя мовыбеларуская, расейская
НачальнікАляксандар Шастайла
1-ы намесьнікАнатоль Васільеў
НамесьнікВіталь Котчанка[2]
Матчына кампаніяГомельскі абласны выканаўчы камітэт
Зьвязаныя кампанііМазырскі РАУС, Рэчыцкі РАУС
Сайтgomel.mvd.gov.by/by

Месьціцца ў Гомлі. Мае ў падпарадкаваньні раённыя і мескія аддзелы ўнутраных справаў Гомельскай вобласьці. Начальнік УУС прызначаецца прэзыдэнтам Беларусі і мае званьне генэрал-маёр.

Склад

На 2021 год УУС Гомельскага аблвыканкаму ўлучала:

  • крымінальную міліцыю ў складзе аддзелу апэратыўна-інфармацыйнай працы і 4-х управаў — 1) крымінальнага вышуку, 2) барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, 3) наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі, 4) супрацьдзеяньня кібэрзлачыннасьці;
  • міліцыю грамадзкай бясьпекі, што ўлучала: 3 управы — 1) аховы правапарадку і прафіляктыкі, 2) дзяржаўнай аўтамабільнай інспэкцыі, 3) грамадзянства і міграцыі; 2 аддзелы: 1) апэратыўна-дзяжурнай службы, 2) наглядна-выканаўчай дзейнасьці;
  • 11 іншых падразьдзяленьняў, у тым ліку: 3 управы — 1) 8-я Галоўнай управы барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй, 2) Галоўнай управы ўласнай бясьпекі, 3) фінансаў і тылу; аддзел абароны дзяржаўных сакрэтаў і дакумэнтацыйнага забесьпячэньня, падразьдзяленьне кадраў і ідэалягічнай працы, аддзяленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў, інфармацыйны цэнтар, мэдычная служба, бюро пашпартызацыі насельніцтва, вайсковая частка 5525 і штаб;
  • 25 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, зь іх 21 у раёнах Гомельскай вобласьці і 4 у раёнах Гомлю[3].

Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні

На 2021 год УУС Магілёўскага аблвыканкаму налічвала 25 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, у тым ліку:

Мінуўшчына

15 студзеня 1938 году ў Беларускай ССР стварылі 5 вобласьцяў, у тым ліку Гомельскую вобласьць. Адпаведна ўтварылі Гомельскую абласную ўправу Народнага камісарыяту ўнутраных справаў БССР, якая праіснавала да нямецкай акупацыі Гомля ў жніўні 1941 году. 21 кастрычніка 1943 году начальнікам управы НКУС БССР па Гомельскай вобласьці стаў падпалкоўнік А. Кліменка. 15 сакавіка 1946 году НКУС пераўтварылі ў Міністэрства ўнутраных справаў БССР, пасьля чаго Ўправу МУС па Гомельскай вобласьці ўзначаліў С.Г. Сакалоў. У студзені 1947 году супрацоўнікі крымінальнага вышуку ліквідавалі банды рабаўнікоў Закрэўскага, Каешка і Сільлева. 23 студзеня 1954 году Загадам МУС БССР Палескую ўправу МУС далучылі да Гомельскай у сувязі з далучэньнем Палескай вобласьці да Гомельскай. У 1956 годзе Ўправу міліцыі перадалі ў склад Управы МУС Гомельскай вобласьці, якая стала УУС Гомельскага аблвыканкаму. Яе ўзначаліў палкоўнік І.М. Стэльмах. Увосень старэйшы опэрупаўнаважаны адделу барацьбы з крадзяжом сацыялістычнай уласнасьці І.З. Грэшнікаў раскрыў крадзеж злачынцамі 224 000 савецкіх рублёў на Гомельскім птушкакамбінаце. У ліпені 1961 году Савет міністраў БССР зацьвердзіў Палажэньне аб добраахвотных народных дружынах. У выніку да канца 1961 году ў Гомельскай вобласьці стварылі звыш 800 такіх дружынаў. У 1962 годзе МУС БССР перайменавалі ў Міністэрства аховы грамадзкага парадку (МАГП), таму да 1968 году УУС Гомельскага аблвыканкаму насіла назву Ўправа аховы грамадзкага парадку[4].

Начальнікі

  • А. Кліменка (21 кастрычніка 1943 — студзень 1946)
  • С.Г. Сакалоў (студзень 1946 — 1956)
  • І.М. Стэльмах (1956 — 14 верасьня 1959)
  • Г.В. Пукаў (14 верасьня 1959 — сьнежань 1970)
  • І.В. Вусік (сьнежань 1970 — 1980)
  • С.Г. Сазанкоў
  • В.С. Ізотаў
  • Н.М. Серада
  • Ф.Д. Ласута
  • В.А. Апанасевіч
  • М.Д. Удовікаў
  • А.І. Рак
  • С.В. Шутаў
  • А.М. Куляшоў
  • В.Ф. Яромкін
  • В.М. Палішчук
  • У.А. Захарчук[4]
  • Аляксандар Васільеў (да 29 ліпеня 2021 году)
  • Аляксандар Шастайла (з 29 ліпеня 2021 году)[5]

Міжнародныя санкцыі

2 кастрычніка 2020 году тагачасны кіраўнік Управы Аляксандар Васільеў, ягоны першы намесьнік Алег Шулякоўскі ды намесьнік Анатоль Васільеў былі ўнесеныя ў чорны сьпіс Эўразьвязу[6]. Акрамя таго, Васільевых і Шулякоўскага ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада[7], Вялікабрытанія[8], Швайцарыя[9][10]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[11].

9 жніўня 2021 году Ўправа была ўнесена ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за ўдзел у рэпрэсіях супраць мірных акцый пратэсту ў Гомлі[12][13][14].

З 2022 году Управа знаходзіцца пад санкцыямі Швайцарыі, ЭЗ (гл. Чорны сьпіс Эўразьвязу), Японіі, Украіны[15].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі