Умбэрта Эка

Умбэ́рта Э́ка (па-італьянску: Umberto Eco; 5 студзеня 1932 — 19 лютага 2016) — італьянскі вучоны-мэдыевіст, сэміётык, філёзаф ды пісьменьнік. Аўтар шэрагу раманаў, навуковых твораў па сэміётыцы, па культуры Сярэднявечча, і вялікае колькасьці эсэ на грамадзка-палітычныя тэмы. Атрымаў Эўрапейскую літаратурную прэмію ў 2001 годзе.

Умбэрта Эка
Umberto Eco
Імя пры нараджэньніUmberto Eco
Дата нараджэньня5 студзеня 1932 (92 гады)
Месца нараджэньняАлесандрыя, Італія
Дата сьмерці19 лютага 2016
Месца сьмерці
Школа/традыцыяСэміётыка
ПэрыядФілязофія XX—XXI стагодзьдзяў
КірунакЗаходняя філязофія
Асноўныя зацікаўленасьціСэміётыка, філязофія, літаратурная крытыка
Значныя ідэі«свабодная праца»
Аказалі ўплыўДжэймз Джойс, Хорхэ Люіс Борхэс, Тамаш Аквінскі, Артур Конан Дойл, Чарлз Сандэрс Пірс[d] і Імануіл Кант
ВучніМарка Бэлпаліці[d] і Christos Thivaios[d]
СайтІнфармацыйная старонка (анг.)

Біяграфія

Нарадзіўся 5 студзеня 1932 году ў горадзе Алесандрыя, Італія. У 1980 годзе быў надрукаваны ягоны першы мастацкі твор — раман «Імя ружы», які адразу набыў сусьветную вядомасьць. З таго часу Эка напісаў ды выдаў яшчэ пяць раманаў.

Умбэрта Эка займаў пасаду прафэсара сэміётыкі ва ўнівэрсытэце гораду Балёньні. Ён актыўна ўдзельнічаў ў грамадзкім і палітычным жыцьці Італіі, зьвяртаў шмат увагі на праблему развіцьця Сусьветнага Сеціва, у якім бачыў сродак, каб зрабіць інфармацыю агульнадаступнай. З гэтае нагоды Ўмбэрта Эка зьяўляўся каардынатарам праекту «Мультымэдыйная аркада» — унікальнага інтэрнэт-цэнтру ў Балёньні.

Бібліяграфія

Навуковыя творы

  • «Эвалюцыя сярэднявечнае эстэтыкі» (Sviluppo dell’estetica medievale, 1959)
  • «Адсутная структура» (La struttura assente, 1968)
  • «У пошуках дасканалай мовы ў эўрапейскай культуры» (La ricerca della lingua perfetta nella cultura europea, 1993)
  • «Сказаць амаль тое самае. Вопыты перакладаньня» (Dire quasi la stessa cosa. Esperienze di traduzione, 2003)
  • і шмат іншых.

Мастацкія творы

  • «Імя ружы» (Il nome della rosa, 1980)
  • «Ківач Фуко» (Il pendolo di Foucault, 1988)
  • «Востраў напярэдадні» (L’isola del giorno prima, 1994)
  • «Баўдаліна» (Baudolino, 2000)
  • «Таямнічы агеньчык каралевы Лааны» (La misteriosa fiamma della regina Loana, 2004)
  • «Праскія могілкі» (2010)

Вонкавыя спасылкі

Пераклады на беларускую мову