Украінскія сечавыя стральцы

Украінскія сечавыя стральцы (па-ўкраінску: Українські січові стрільці (УСС)) — украінскае нацыянальнае вайсковае фармаваньне ў складзе аўстра-вугорскай арміі, сфармаванае з добраахвотнікаў, якія адгукнуліся на заклік Галоўнай Украінскай Рады 6 жніўня 1914 году і стаялі пад кіраўніцтвам Баявой управы ўкраінскіх сечавых стральцоў.

Украінскія сечавыя стральцы
Українські січові стрільці
250
Гады існаваньня1914 — 1918
КраінаСьцяг Украіны Заходнеўкраінская Народная Рэспубліка
Падпарадкаваньне
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Аўстра-Вугоршчына
ТыпЛегіён
Колькасьць7000
КолерыЧырвоны
Марш«Червона калина»
ВойныІ сусьветная
Удзел уБітва за гару Макіўка, Лысоня і іншыя

УСС былі першымі ўкраінскімі часткамі Аўстра-Вугоршчыны, створанымі па нацыянальнай прыкмеце, і ўнесьлі вялікі ўнёсак для стварэньня ваеннай тэрміналёгіі, фальклёру, песьні і музыкі (аркестра УСС), а таксама ўкраінскай уніформы (мазэпінкі).

Галерэя

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура