Узброеныя сілы Польшчы

Узбро́еныя сі́лы По́льшчы (па-польску: Siły Zbrojne Rzeczypospolitej Polskiej), неафіцыйна Войска Польскае (польск. Wojsko Polskie) — сукупнасьць узброеных сілаў Польскай Рэспублікі, прызначаных для абароны свабоды, незалежнасьці і сувэрэнітэту дзяржавы. Складаюцца з сухапутных (польск. Wojska Lądowe RP), ваенна-марскіх (польск. Marynarka Wojenna RP), ваенна-паветранных (польск. Siły Powietrzne RP) і спэцыяльных войскаў (польск. Wojska Specjalne RP).

Узброеныя сілы Польшчы
Siły Zbrojne Rzeczypospolitej Polskiej
Падразьдзяленьні
  • Сухапутныя войскі
  • Ваенна-марскія сілы
  • Паветраныя сілы
  • Спэцыяльныя войскі
Камандаваньне
ГалоўнакамандуючыБраніслаў Камароўскі
Міністар абароныТамаш Сямоняк
Начальнік штаба абароныМячыслаў Ценюх
Вайсковыя сілы
Прызыўны ўзрост18 гадоў
Занятыя ў войску120 000
Запас315 000
Фінансавыя зьвесткі
Бюджэт12 млрд даляраў ЗША (FY2012)
Адсоткі СНП1,9% (FY2011)
Прамысловасьць
Замежныя пастаўшчыкі

Кіраўніцтва ўсімі войскамі краіны ажыцьцяўляе Галоўнакамандуючы ўзброеных сілаў — прэзыдэнт Польшчы, побач зь міністрам абароны. Паводле зьвестак SIPRI на 2009 год узброеныя сілы Польшчы займалі 21 месца паводле выдаткаў на ваенныя патрэбы. Салдаты ўзброеных сілаў Польшчы ўдзельнічалі ў войнах міжнароднай кааліцыі войскаў у Іраку і Аўганістане да выхаду Польшчы ў 2008 годзе.[1]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі