УУС Берасьцейскага аблвыканкаму

Управа ўнутраных справаў Берасьцейскага аблвыканкаму — управа Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі па Берасьцейскай вобласьці. Разьмешчаная ў Берасьці.

УУС Берасьцейскага аблвыканкаму
Месцазнаходжаньне224000, г. Берасьце, вул. Камуністычная, 28, Беларусь
СяброўстваМіністэрства ўнутраных справаў Беларусі
НачальнікАлег Шулякоўскі
Матчына кампаніяБерасьцейскі аблвыканкам

Мае ў падпарадкаваньні раённыя і мескія аддзелы ўнутраных спраў Берасьцейскае вобласьці. Начальнік УЎС прызначаецца міністрам унутраных справаў. Начальнік УЎС мае званьне генерал-маёр міліцыі.

Сьпіс РАУС

Сьпіс дзейных РАУС[1]:

Кіраўнікі

  • Аляксандар Астрэйка (да 30 красавіка 2021[2])
  • Алег Шулякоўскі[3]

Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў

2 кастрычніка 2020 году кіраўнік Управы генерал-маёр міліцыі Аляксандар Астрэйка быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як адказны, паводле рашэньня Эўрапейскае рады(be), за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня супраць мірных дэманстрантаў на Беарасьцейшчыне ў сувязі з прэзыдэнкімі выбарамі 2020 году: адвольныя арышты, празмернае ўжываньне сілы й жорсткае абыходжаньне, у тым ліку катаваньні. У той жа дзень у сьпіс быў унесены тагачасны намеснік гомельскай Управы (пазьней узначаліў берасьцейскую) Алег Шулякоўскі[4]. Акрамя таго, Астрэйку й Шулякоўскага ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада[5], Вялікабрытанія[6], Швайцарыя[7][8]. 20 лістапада да кастрычніцкіх санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[9].

21 чэрвеня 2021 году Ўправа й яе былы кіраўнік Астрэйка былі ўнесеныя ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША як адказныя за жорсткія разгоны ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту ў Берасьці: гвалт у дачыненьні да мірных пратэстоўцаў і затрыманых журналістаў, якія спрабавалі асьвятляць пратэсты[10][11][12].

Крыніцы