Тэафілё Гут’ерэс

калюмбійскі футбаліст

Тэафілё Антоніё Гут’ерэс Ранкансьё (па-гішпанску: Teófilo Antonio Gutiérrez Roncancio; нарадзіўся 17 траўня 1985 году, Баранкільля, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Калюмбіі. Таленавіты нападнік, Tэo часьцяком падкрэсьліваецца калюмбійцамі ў сацыяльных мэдыя як культавая фігура[4].

Тэафілё Гут’ерэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся17 траўня 1985(1985-05-17)[1][2][3] (39 гадоў)
Рост178 см
Вага70 кг
Пазыцыянападнік
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2006—2007
2007—2010
2010—2011
2011—2013
2012
2012
2013
2013—2015
2015—2017
2016—2017
2017—2021
2021—2023
2023
2023
Баранкільля
Атлетыка Хуніёр
Трабзанспор
Расінг
→ Лянус (арэнда)
→ Атлетыка Хуніёр (арэнда)
Крус Асуль
Рывэр Плэйт
Спортынг
→ Расарыё Сэнтраль (арэнда)
Атлетыка Хуніёр
Дэпартыва Калі
Атлетыка Букараманга
Дэпартыва Калі
40 (16)
20 (14)
17 (4)
40 (19)
2 (1)
18 (5)
21 (6)
47 (22)
23 (11)
21 (5)
119 (30)
50 (11)
13 (0)
18 (3)
Зборныя
2009—Калюмбія52 (15)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 лістапада 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
6 кастрычніка 2017.

Кар’ера

Клюбная

У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за каманду клюбу «Баранкільля», у якой правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел у 28 матчах чэмпіянату. Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу галоўнай каманды «Атлетыка Хуніёр», у склад якой далучыўся ў 2007 годзе.

У 2010 годзе заключыў кантракт з турэцкім клюбам «Трабзанспор», у складзе якога правёў наступны год сваёй кар’еры. У 2011 годзе Тэо самавольна зьехаў з базы клюбу на радзіму без дазволу трэнэра сьцьвярджаючы, што мае некаторыя праблемы са здароўем. Пасьля праверак, лекары не знайшлі аніякіх праблемаў са здароўем, 3 лютага 2011 году, «Трабзанспор» прыняў прапанову ад «Расінгу» на пераход гульца. 2012 год гулец правёў у арэндах у складзе каманд клюбаў «Лянус» і «Хуніёр». Таксама некаторы час Гут’ерэс правёў у складзе мэксыканскага клюбу «Крус Асуль», у які перайшоў за 3 млн даляраў ЗША, зарабляючы ў новым клюбе 1,5 млн даляраў у год.

Да табару клюбу «Рывэр Плэйт» далучыўся ў 2013 годзе.

Міжнародная

Тэо ў 2009 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі. У першай жа гульні за зборную, якая праходзіла супраць зборнай Сальвадору, ён адзначыўся мячом. Матч скончыўся зь лікам 2:1 на карысьць калюмбійцаў.

Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году.

Дасягненьні

«Трабзанспор»:

«Крус Асуль»:

  • Уладальнік Кубка Мэксыкі: 2013(к)

«Рывэр Плэйт»:

«Спортынг»:

  • Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2015

«Атлетыка Хуніёр»:

  • Чэмпіён Калюмбіі: 2018(ф), 2019(а)
  • Уладальнік Кубка Калюмбіі: 2017
  • Уладальнік Супэркубка Калюмбіі: 2019, 2020

«Дэпартыва»:

  • Чэмпіён Калюмбіі: 2021(ф)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі