Тычачка

Тычачка[1] ці тычынка (па-лацінску: stamen) — частка кветкі кветкавых расьлін, мужчынскі рэпрадуктыўны орган, у якім утвараецца пылок.

Тычынкі амарылісу (Amaryllis)

Будова тычачкі

Тычачка складаецца з тычачкавай ніткі (стэрыльнай часткі) і пылавіку, у якім утвараецца пылковае зерне. Тычачкавая нітка зьяўляецца гамёлагам мікраспарафілу разнаспоравых дзеразападобных і голанасенных[2].

У кожным з чатырох гнёздаў пылавіку з клетак археспорыя пасьля меёзу ўтвараюцца мікраспроры, якія пасьля прарастаюць у мужчынскія гаметафіты — пылковыя зерні. Сукупнасьць пылковых зерняў называецца пылком[2].

Колькасьць тычачак у адной кветцы можа быць ад аднаго да некалькіх тысячаў (напрыклад, у некаторых кактусаў). Сукупнасьць тычачак кветкі называецца андрацэем. Тычынкі звычайна разьмешчаны на кветаложы сьпіральна ці па крузе.

Тычачкі могуць цалкам ці часткова зрастацца. У гарбузовых яны зрастаюцца цалкам, у астравых (складанакветных) — пылавікамі, у бабовых — тычачкавымі ніткамі (гэтыя ніці ў кветках прадстаўнікоў бабовых называюцца тычачкавымі трубкамі[2]). У рафлезіевых і шэрагу прадстаўнікоў архідных тычынкі зрастаюцца са слупком, утвараючы адмысловы орган, званы калёнкай.

Форма тычынкі зьяўляецца сыстэматычнай адзнакай.

Глядзіце таксама

  • Слупок — жаночы рэпрадуктыўны орган кветкавых расьлінаў.

Літаратура

Крыніцы