Тымаці Шаламэ

амэрыканскі актор

Ты́маці Гэл Шаламэ́ (па-ангельску: Timothée Hal Chalamet; нарадзіўся 27 сьнежня 1995 году) — амэрыканскі актор францускага паходжаньня. За сваю кар’еру ён атрымаў некалькі ўзнагародаў, у тым ліку намінацыі на прэмію Оскар, тры кінапрэміі BAFTA, тры прэміі Залаты Глёбус ды іншыя.

Тымаці Шаламэ
Дата нараджэньня 27 сьнежня 1995(1995-12-27)[1][2] (28 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор
Навуковая сфэра акторства[d][8]
Узнагароды
IMDb ID nm3154303

Біяграфія

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і амэрыканкі, якая працуе брокерам, і францускага рэпартэра, які раней працаваў у нью-ёрскім карэспандэнцкім пункце газэты Le Parisien[9][10]. Шаламэ пачаў сваю акторскую кар’еру ў кароткамэтражных фільмах і рэклямных роліках, перш чым зьявіцца ў тэлевізійным драматычным сэрыяле «Бацькаўшчына» ў 2012 годзе. Праз два гады ён дэбютаваў у камэдыйнай драме «Мужчыны, жанчыны і дзеці» (2014), а затым зьявіўся ў фантастычнай кінастужцы «Інтэрстэлар» (2014). Акторскі прарыў Шаламэ адбыўся ў 2017 годзе дзякуючы ролі Эліё Пэрлмана ў рамантычнай драме Люкі Гуаданьіна «Пакліч мяне сваім імем», пасьля чаго ён зьявіўся ў фільмах «Сьпякотныя летнія ночы» (2017) і «Лэдзі Бэрд» (2017), а таксама ў вэстэрне «Непрыяцелі» (2017). У 2021 годзе актор выканаў галоўную ролю у Поля Атрэйдэса ў эпічнай навукова-фантастычнай стужцы Дэні Вільнёва «Дзюна», а таксама зьявіўся ў фільме Ўэса Андэрсана «Францускі дыспэтчар».

Акрамя таго, у тым жа годзе Шаламэ сыграў ролю панка-скейтэра ў камэдыйным фільме Netflix Адама Макея «Не глядзі ўверх»[11], які атрымаў неадназначныя водгукі крытыкаў[12]. Джастын Чанг з Los Angeles Times палічыў Шаламэ «салодка шчырым» у сваёй маленькай ролі[13]. У наступным годзе актор ўзьяднаўся з Гуаданьіна, каб зрабіць кінастужку «Разам з косткамі» (2022), у якім ён зняўся разам з Тэйларам Расэлам[14]. Гэты праект стаў ягоным першым прадусэрскім фільмам. Прэм’ера кінастужкі адбылася на 79-м міжнародным Вэнэцыянскім кінафэстывалі.

У 2023 годзе Шаламэ другі раз стаў вядоўцам перадачі «Суботнімі вечарамі ў жывым этэры». Затым ён выканаў ролю Ўілі Ўонкі ў музычным фільме «Ўонка» рэжысэра Пола Кінга, за што атрымаў 9 мільёнаў даляраў[15]. Шаламэ быў адзіным выбарам Кінга на ролю. Рэжысэр ўзяў актора без праслухоўваньня пасьля таго, як пабачыў ягоныя школьныя выступы на YouTube, якія пацьвердзілі ягоныя навычкі сьпеваў і танцаў[16]. Шаламэ прасьпяваў сем песень зь фільму. Дэрэк Сьміт з часопіса Slant ухваліў Шаламэ за тое, што ён «напоўніў Ўонку цеплынёй і пяшчотай, якія знаходзяцца ў ідэальным унісоне зь яскравым і дзіўным сьветам, які стварыў Кінг»[17]. Ягонае выкананьне прынесла яму яшчэ адну намінацыю на прэмію «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю. «Ўонка» назьбіраў больш за 550 мільёнаў даляраў ва ўсім сьвеце і стаў самым касавым фільмам з Шаламэ ў галоўнай ролі[18].

Шаламе паўторна выканае ролю Пола Атрэідэса ў сіквэле «Дзюны» пад назовам «Дзюна: Частка другая»[19]. Ён таксама абавязаўся сыграць Боба Дылана ў біяграфічным фільме «Зусім невядомы» рэжысэра Джэймза Мэнгалда.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі