Труда

Труда, Трут (Труць, Друт, Друта, Друць), Трод (Трот), Торт (Дорт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Trudo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Трут, Труць, Друт, Друта, Друць, Трод, Трот, Торт, Дорт
Зьвязаныя імёны Друцейка, Тарціла, Трудзень, Тартавід, Дротвіл
Бальтрут, Вісторт, Віторт, Гаўдрут, Гендрута, Гертруда, Даматурт, Кестарт, Кондрут, Ператрут
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Труда»

Паходжаньне

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Труда, Друда або Дрода, Друт або Трут, пазьней Дрот (Trudo, Drudo, Drodo[1], Drutus, Trut, Drott[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Апроч таго, адзначалася паўночнагерманскае імя Thorth[4]. Іменная аснова -друд- (-трут-, -трот-) паходзіць ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'[5]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Друцейка (Дардзейка), Тартыла (Трудзіла, Друтэль, Друтыль), Труцень (Туртын), Бальтрут, Гаўдрут, Гендрута (Гендруда, Гентруда, Гентрута), Гертруда, Даматурт, Кондрут, Ператрут. Адзначаліся германскія імёны Drudeke, Trudila (Drudilo, Drutel), Trutin, Baltrudis, Gautrude, Genedrudis (Gintrudis), Gertrud (Gerdrud, Girtrudis), Domedrudis, Cundrud, Perethrud.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Truda (Trude), Trutel (Trutyl), Trutlin, Trutnar, Trutwin, Gertrud (Girtrud, Gertrudis, Girlrudis), Isintrud (Istrud)[6].

У Прусіі бытавалі імёны: Trude[7], Drutyn / Drutenne[a] (1396 год)[9].

Германскія імёны Druda і Drudike гістарычна бытавалі ў Рызе[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: слуга княгининъ жо, на имя Труць (каля 1516 году)[11]; Стец Тортовичъ[12], Томко Дортович[13] (1528 год); Добко Дортавич (1536—1537 гады)[14]; два чоловеки своих властъных, на имя Друтя Сотевича (27 кастрычніка 1538 году)[15]; села Друтишки… село Друтишки (1554 год)[16]; Ечисъ Трутовичъ… Павелъ Трутовичъ… Есько Трутовичъ (1563 год)[17]; Янъ Миколаевичъ Друтевичь (1567 год)[18]; Mikołaj Drut (1621 год)[19]; Trodziewicze (1744 год)[20][b].

Носьбіты

Друты (Drutta) — прыгонныя зь вёсак Гернікішкаў і Малых Салкаў (каля Салечнікаў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[23].

Троты — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[24].

Труты — літоўскі шляхецкі род[25].

На 1904 год існавала вёска Друціяны ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[26].

На 1906 год існаваў маёнтак Тродавічы ў Полацкім павеце Віцебскай губэрні[27].

На гістарычнай Полаччыне існуе вёска Тродавічы.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы