Тацяна Шапуцька
Тацяна Віктараўна Шапуцька (нар. 25 верасьня 1990, Менск) — беларуская моладзевая дзяячка ў перыядзе 2007—2010 гг. З 2011 г. працуе журналісткай.
Тацяна Шапуцька | |
журналістка | |
---|---|
2011 — цяперашні час | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: | 25 верасьня 1990 (33 гады) |
Партыя: | Малады Фронт |
Сужэнец: | Глеб Лабадзенка |
Адукацыя: | н/вышэйшая |
Узнагароды: |
Біяграфія
Нарадзілася 25 верасьня 1990 году ў Менску. Скончыла гімназію №1 імя Францішка Скарыны з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы. У 2008 годзе паступіла на юрыдычны факультэт БДУ, спэцыяльнасьць — «паліталёгія». У 2009 г. была адлічана з БДУ і прынятая ў лік студэнтаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (Летува). У 2014 г. атрымала ступень бакалаўра палітычных навук, скончыла магістратуру ЕГУ па спэцыяльнасьці «Публічная палітыка». Двойчы станавілася ляўрэаткай журналісцкай прэміі «Вольнае слова»[1][2].
Асабістае жыцьцё
13 жніўня 2010 г. у Фарным касьцёле Божага Цела ў Нясьвіжы (Менская вобласьць) абвянчалася зь Глебам Лабадзенкам.Адмысловымі гасьцямі былі княгіня Эльжбета Радзівіл, сьпевакі Лявон Вольскі й Кася Камоцкая[3]. У шлюбе мае двух сыноў.