Тацяна Караткевіч

Таця́на Мікала́еўна Каратке́віч (нар. 8 сакавіка 1977 году, Менск, БССР) — беларускі палітычны дзяяч, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду!». Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2015 году.

Тацяна Караткевіч
Фота Тацяны Караткевіч 2015 году
Фота Тацяны Караткевіч 2015 году
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася:8 сакавіка 1977 (47 гадоў)
Менск
Партыя:БСДП (Г), «Гавары праўду!»
Дзеці:сын Елісей
Бацька:Мікалай
Адукацыя:факультэт псыхалёгіі БДПУ, магістратура БДУ

Біяграфія

Нарадзілася 8 сакавіка 1977 году ў Менску. Бацька Тацяны Караткевіч родам зь вёскі Вугалеўшчына Талачынскага раёну, памёр[1], маці Наталя Мікітаўна Халецкая[2] працуе на заводзе Амкадар. Тацяна Караткевіч скончыла 62-ю сярэднюю школу. Вышэйшую адукацыю атрымала ў БДПУ. У часе навучаньня ўступіла ў моладзевае крыло Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Пасьля заканчэньня БДПУ працавала там выкладчыцай псыхалёгіі. У часе выбараў Прэзыдэнта Беларусі ў 2001 годзе была сябрам ініцыятыўнае групы Сямёна Домаша. У часе выбараў Прэзыдэнта Беларусі ў 2006 годзе ўваходзіла ў ініцыятыўныя групы Аляксандра Казуліна. У 2012 годзе скончыла магістратуру БДУ. Займалася роварным спортам, уваходзіла ў моладзевую зборную СССР па гэтым відзе спорту[3]. На прэзыдэнцкіх выбарах у 2010 годзе была даверанай асобай Уладзімера Някляева[4]. На выбарах дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе балятавалася па Кальварыйскай выбарчай акрузе г. Менску. Дырэктар сацыяльнай установы «Сямейная пляцоўка». Муж Віталь Мікалевіч Караткевіч[2] родам з Магілёва, тры гады вучыўся ў машынабудаўнічым у Магілёве, працуе будаўніком у прыватнай кампаніі[5], раней працаваў сьлесарам мэханазборачных работ[6]. Ёсьць сын Елісей (2002-2003 г. нараджэньня)[3][7].

Тацяна Караткевіч была вылучана арганізацыяй «Гавары праўду!» і падтрымана партыяй БНФ, таксама яе падтрымалі арганізацыі, якія ўваходзяць у кааліцыю «Народнага рэфэрэндуму», сярод якіх рух «За Свабоду». 16 ліпеня ЦВК зарэгістравала ініцыятыўную групу Тацяны Караткевіч, у якую ўвайшлі 1993 чалавекі. 10 верасьня зарэгістраваная кандыдаткай у Прэзыдэнты Беларусі, у лік давераных асобаў увайшлі 28 чалавек[8].

Перадвыбарная праграма Тацяны Караткевіч прадугледжвае

  1. разьвіцьцё страхавой і прыватнай мэдыцыны пры захаваньні магчымасьці атрымаць бясплатнае мэдычнае абслугоўваньне;
  2. адмену аплаты за навучаньне ў дзяржаўных вышэйшых навучальных установах
  3. разьвіцьцё прыватных пэнсійных фондаў[9]

Паводле афіцыйных вынікаў, на выбарах атрымала паразу. За яе аддалі галасы 4,44% выбаршчыкаў (другое месца).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Тацяна Караткевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў