Таркачоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Таркачо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Таркачы.

Гісторыя

Ліквідаваны 13 ліпеня 2007 году рашэньнем Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў[1]. Усе населеныя пункты — Ахонава, Боцкавічы, Брычыцы, Бубны, Бярозаўка, Дзяракі, Дубатоўка, Клішавічы, Ліжэйкі, Марозавічы, Навасёлкі, Панікарты, Паўсаты, Рыбакі, Сінявічы, Таркачы, Хрольчыцы, Юзафіны, Яцукі — перададзеныя Данілавіцкаму сельсавету.

Крыніцы