Першымі ў гэтай мясцовасьці пасяліліся лівы, пасьля куршы. Назва места ўпершыню сустракаецца ў крыніцах пад 1231 рокам. Даўні ўмацаваны Талсінскі замак быў істотным цэнтрам Курскай акругі. Узьвядзеньне ордэнскага замку на халме Дзірнаўкалнс у канцы XIII або пачатку XIV стагодзьдзя не спрыяла росту Талсі.
Талсі пераходзіў пад уладу Рэчы Паспалітай, Швэцыі, Расейскай імпэрыі. Шмат жыхароў зьнішчылі эпідэміі чумы ў 1657 і 1709 роках.