Сяргей Хмара

Сяргей Хмара, сапр. Сяргей Сіняк (чэрвень 25 траўня 1905, Казлоўшчына на Дзятлаўшчыне[1] ( па іншым дадзеным у Адэса[2]) — 5 верасьня 1992, Канада) — дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі і беларускай эміграцыі, журналіст, паэт і празаік.

Сяргей Хмара
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 траўня 1905(1905-05-25)
Памёр 5 верасьня 1992(1992-09-05) (87 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт

Жыцьцяпіс

Працаваў настаўнікам у Заходняй Беларусі ў міжваеннай Польшчы[3]. У 1920-я гады сябра Таварыства беларускай школы ў Радашковічах і Вільні, удзельнік Беларускай сялянска-работніцкай грамады[4]. Арыштоўваўся дэфэнзівай у 1927 і 1939 гадах[3][4]. У 1930 годзе сакратар Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клюбу «Змаганьне» ў Пінску, 1931 годзе — інструктар Галоўнай управы ТБШ у Вільні[4]. У 1937 годзе стварыў на Дзятлаўшчыне нелегальную літаратурную арганізацыю «Маладая ускалось» (пазьней «Баявая ускалось»)[3][4]. Друкаваў вершы ў часопісе «Калосьсе», «Шлях моладзі», у зборніку «Рунь веснаходу» (Вільня, 1928)[4].

Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР з 1940 году супрацоўнік слонімскай раённай газэты «Вольная праца»[4]. У канцы 1940 году арыштаваны органамі НКУС[4].

Падчас 2-й сусьветнай вайны знаходзіўся ў Слоніме, працаваў на мясцовым радыё, быў галоўным рэдактарам у газэце «Слонімскі кур’ер»[4], працаваў у БНС, прымаў удзел у нацыянальным партызанскім руху (беларуская народная партызанка), кіраўнік падпольнай арганізацыі «Беларуская народная грамада»[3]. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса ў Менску (1944)[4]. Зь ліпеня 1944 году ў Нямеччыне, дырэктар Беларускага інфармацыйнага бюро ў Бэрліне[4]. У Бэрліне заснаваў палітычную групу «Двупагоня»[3]. Пасьля вайны выдаваў сатырычны часопіс «Маланка» і «Мы з-за Буга» у Гамбургу[3][4].

У 1948[4] або 1949[3] годзе з Гамбургу пераехаў у Таронта (Канада)[3][4], кіраўнік сэктару Рады БНР, рэдактар газэты «Беларускі Эмігрант» (пасьля «Беларускі Голас»)[3], якую рэдагаваў да канца жыцьця[4]. Таксама выдаваў літаратурныя і сатырычныя газэеты «Народны Шлях», «Сыгналы», «Маланка»[3]. У 1950 годзе заснаваў Беларускую царкву ў Таронта, стварыў Беларускае нацыянальнае аб’яднаньне[4]. Быў ініцыятарам стварэньня Канадзкага этнічнага клюбу журналістаў і пісьменьнікаў «Баявая Ускалось»; ад сьнежня 1976 году быў яго першым старшынём[3]. Быў прыхільнікам стварэньня «трэцяй сілы» сярод беларускай эміграцыі[5].

Пахаваны на могілках Ёрк у Таронта.

Глядзіце таксама

Бібліяграфія

  • Жураўліным шляхам: Зборнік вершаў. — Вільня, 1939[3];
  • Аб багах Крывіцкіх сказы: Зборнік вершаў. — 2-е выд. — Таронта, 1986[4];
  • Рабінавы хмель. Выбраныя творы. — Мн.: Кнігазбор, 2009. — 212 с.[6].

Крыніцы

Літаратура

  • АГ. Выйшла кніга выбраных твораў Сяргея Хмары — nn.by, 00:48, 06.05.2009
  • Ліс А. Літаратура Заходняй Беларусі // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. — Мн., 1999. Т. 2;
  • Шаблён:Літаратура/Маракоў/Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы…;
  • Пяткевіч А. М. Хмара Сяргей // Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. — Гродна, 2000. — С. 310—311;
  • Хмара С. Кароткія даныя аб сабе // «Запісы» № 24, 1999;
  • Чыгрын С. Больш ніколі ў жыцці яны не сустрэліся // «Газета Слонімская» № 608, 28 студз. 2009;
  • Чэмер А. Сяргей Хмара. — Вільнюс, 1998;
  • Хмара Сяргей // Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі / Лявон Юрэвіч; Рэд. А. Гардзіенка. — Мн.: [Беларускі Гістарычны Агляд], 2002. — 242,[1] с.: іл. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд». Серыя «Досьледы»; [Вып. 10]). — ISBN 978-5272-10-9.