Сяргей Сасноўскі (футбаліст)

беларускі футбаліст і трэнэр
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сасноўскі.

Сярге́й Анато́льевіч Сасно́ўскі (нарадзіўся 14 жніўня 1981 году) — колішні беларускі футбаліст, гуляе ў абароне. На сёньня працуе ў структуры клюбу «Менск».

Сяргей Сасноўскі
Сяргей Сасноўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся14 жніўня 1981 (42 гады)
Менск, Беларусь
Рост190 см
Вага81 кг
Пазыцыяабаронца
Моладзевыя клюбы
Алімпія (Менск)
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2000—2001
2002—2004
2005
2006—2007
2008—2010
2011—2012
2013
2014
2015—2016
Трактар
МТЗ-РІПА
Зорка-БДУ
Нёман
БАТЭ
Том
Менск
Тарпэда-БелАЗ
Нёман
39 (2)
60 (1)
25 (2)
49 (4)
56 (1)
22 (0)
30 (2)
1 (0)
44 (0)
Зборныя
2001
2009—2011
Беларусь (да 21)
Беларусь
1 (0)
17 (0)
Трэнэрскія клюбы
2022Менск

Кар’ера

У матчы плэй-оф Лігі Эўропы зь «Літэксам» (Баўгарыя) 27 жніўня 2009 году забіў два галы ў гульні, тым самым «рэабілітаваўся», бо ў першай гульні з той камандаю, з-за яго памылкі БАТЭ прайграў дома 0:1.

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 1 красавіка 2009 году ў матчы з Казахстанам.

У студзені 2013 году перайшоў у клюб «Менск»[1]. У канцы 2013 году падпісаў кантракт з жодзінскім клюбам «Тарпэда-БелАЗ»[2]. У лютым 2015 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[3]. Пакінуў «Нёман» пасьля сэзону 2016 году[4].

Узнагароды

Статыстыка

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Нёман2015Найвышэйшая ліга250
2016Найвышэйшая ліга190

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі