Сэльса Борхэс

костарыканскі футбаліст

Сэ́льса Бо́рхэс Мо́ра (па-гішпанску: Celso Borges Mora; нарадзіўся 27 траўня 1988 году, Сан-Хасэ, Коста-Рыка) — кастарыканскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Аляхуэленсэ» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі.

Сэльса Борхэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся27 траўня 1988(1988-05-27)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост186 см
Вага81 кг
Пазыцыяпаўабаронца
Клюбная інфармацыя
КлюбАляхуэленсэ
Нумар5
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2006—2009
2009—2012
2012—2015
2015
2015—2018
2018—2020
2020—2021
2021—
Сапрыса
Фрэдрыкстад
АІК
Дэпартыва (арэнда)
Дэпартыва
Гёзтэпэ
Дэпартыва
Аляхуэленсэ
86 (7)
76 (34)
79 (22)
17 (3)
90 (12)
53 (2)
20 (2)
80 (4)
Зборныя
2008—Коста-Рыка162 (25)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
11 лютага 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
9 ліпеня 2023.

Кар’ера

Клюбная

Кар’еру пачаў ў клюбе «Сапрыса», разам зь якім арымаў пяць перамог у нацыянальным першынстве. У 2009 годзе пераехаў у Скандынавію, дзе спачатку выступаў за нарвэскі «Фрэдрыкстад». 1 студзеня 2012 году было аб’яўлена пра пераход гульца ў швэдзкі АІК.

14 студзеня 2015 году на правах арэнды далучыўся да гішпанскага клюбу «Дэпартыва». У першым жа матчы за новы клюб Сэльса прынёс перамогу свайму клюбу, двойчы адправіўшы мяч у браму клюбу «Раё Вальекана» (1:2)[7].

Міжнародная

За нацыянальную зборную Коста-Рыкі выступае з 2008 году.

Дасягненьні

«Сапрыса»:

  • Чэмпіён Коста-Рыкі: 2006, 2007, 2007(а), 2008(к), 2008(а)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі