Сэйду Думбія

івуарыйскі футбаліст

Сэйду Думбія (па-француску: Seydou Doumbia; нарадзіўся 31 сьнежня 1987 году, Абіджан, Кот д’Івуар) — колішні івуарыйскі футбаліст, былы нападнік нацыянальнай зборнай Кот д’Івуару.

Сэйду Думбія
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся31 сьнежня 1987(1987-12-31)[1] (36 гадоў)
Рост179 см
Вага77 кг
Пазыцыянападнік
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2003—2006
2004—2005
2005
2006—2008
2008
2008—2010
2010—2015
2015—2018
2015
2016
2016—2017
2017
2018—2019
2019—2020
2021
Атлетык Аджамэ
→ АСЭК Мімозас (арэнда)
→ Дэнгеле (арэнда)
Касіва Рэйсол
→ Такусіма Вортыс (арэнда)
Янг Бойз
ЦСКА Масква
Рома
ЦСКА Масква (арэнда)
Ньюкасл Юнайтэд (арэнда)
Базэль (арэнда)
Спортынг (арэнда)
Жырона
Сіён
Гамрун Спартанз
? (?)
14 (11)
20 (15)
24 (3)
16 (7)
64 (50)
82 (54)
13 (2)
26 (12)
3 (0)
25 (20)
14 (0)
17 (2)
15 (5)
5 (3)
Зборныя
2008—2017Кот д’Івуар37 (9)

Кар’ера

Клюбная

Сэйду пачаў кар’еру ў сябе на радзіме, гуляючы за розныя івуарыйскія клюбы. У 2006 годзе гулец быў запрошаны ў Японію, дзе правёў некалькі сэзонаў. Пасьля таго, як Думбія зьехаў з Азіі, ён падпісаў пагадненьне са швайцарскім клюбам «Янг Бойз», пасьля няўдалага прагляду ў бухарэсцкім «Рапідзе». У першым сэзоне швайцарскай супэрлігі гулец за 30 гульняў забіў 20 галоў, стаўшы пры гэтым найлепшым бамбардзірам чэмпіянату[2].

3 студзеня 2010 году зьявіліся паведамленьні аб пераходзе Думбія ў маскоўскі клюб ЦСКА ў ліпені таго ж году. 5 студзеня кантракт быў падпісаны тэрмінам да 2014 году[3], сума трансфэру склала 10 млн эўра. 1 жніўня 2010 году Думбія дэбютаваў у складзе ЦСКА ў матчы чэмпіянату Расеі супраць маскоўскага «Спартаку», гульня скончылася перамогай ягонай каманды зь лікам 2:1. Сэйду двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Расеі.

31 студзеня 2015 году Думбія далучыўся да клюбу італьянскай Сэрыі А «Рома»[4]. Кошт трансфэру склаў 14,4 млн эўра.

Міжнародная

Думбія дэбютаваў у складзе зборнай Кот д’Івуару ў таварыскім матчы супраць зборнай Японіі 24 траўня 2008 году.

Дасягненьні

Клюбныя

ЦСКА:

«Базэль»:

«Спортынг»:

  • Уладальнік Кубка Партугаліі: 2018

Кот-Д’Івуар:

  • Уладальнік Кубка афрыканскіх нацыяў: 2015

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі