Стэфан Мбія

камэрунскі футбаліст

Стэфан Мбія Этундзі (па-француску: Stéphane Mbia Etoundi; нар. 20 траўня 1986 году, Яундэ, Камэрун) — камэрунскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну францускага клюбу «Шатару». Былы гулец нацыянальнай зборнай Камэруну.

Стэфан Мбія
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся20 траўня 1986(1986-05-20)[1][2][3][…] (38 гадоў)
Рост190 см
Вага87 кг
Пазыцыяабаронца
Клюбная інфармацыя
КлюбШатару
Нумар25
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2005—2009
2009—2012
2012—2014
2013—2014
2014—2015
2015—2016
2016—2018
2018—2019
2019—2020
2020—2021
2021
2021—2022
2022
2024—
Рэн
Алімпік Марсэль
Кўінз Парк Рэйнджарз
Сэвільля (арэнда)
Сэвільля
Трабзанспор
Хэбэй Чайна Форчун
Тулюза
Ухань Джоэр
Шанхай Шэньхуа
Ухань Джоэр
Фуэнлябрада
Тузласпор
Шатару
105 (4)
69 (5)
29 (0)
20 (3)
23 (4)
17 (2)
39 (9)
5 (0)
24 (0)
12 (0)
5 (1)
10 (0)
0 (0)
0 (0)
Зборныя
2006—2016Камэрун68 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
11 сьнежня 2021.

Кар’ера

Клюбная

У дарослым футболе дэбютаваў у 2004 годзе выступамі за асноўную каманду «Рэну», у якой правёў пяць сэзонаў. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Рэну», быў асноўным гульцом клюбу.

Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу «Марсэлю», у склад якога далучыўся 13 ліпеня 2009 году за 12 млн эўра. Згуляў за каманду з Марсэлю наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе марсэльскага клюбу таксама выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. За гэты час заваяваў тытул чэмпіёна Францыі, стаў двухразовым уладальнікам Супэркубка Францыі і трохразовым уладальнікам Кубка францускай лігі.

У склад клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз» далучыўся 31 жніўня 2012 году. Сэзон 2013—2014 гадоў правёў у арэндзе ў гішпанскай «Сэвільлі», разам зь якой стаў пераможцам Лігі Эўропы. 31 жніўня 2014 году гішпанскі клюб выкупіў правы на гульцаю

Міжнародная

У 2005 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах за нацыянальную зборную Камэруну.

Дасягненьні

«Рэн»:

  • Пераможца Кубку Інтэртота: 2008

«Марсэль»:

  • Чэмпіён Францыі: 2010
  • Уладальнік Супэркубка Францыі (2): 2010, 2011
  • Уладальнік Кубка францускай лігі (3): 2010, 2011, 2012

«Сэвільля»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі