Спрут (тэлесэрыял)

італьянска-францускі тэлесэрыял (1984—2001)

«Спрут» (па-італьянску: La Piovra, [la ˈpjɔːvra]) — італьянска-францускі тэлесэрыял пра барацьбу паліцыі з сыцылійскай мафіяй і карупцыяй у найвышэйшых эшэлёнах улады. Першая частка, якая складаецца з 6 сэрыяў, была сфільмаваная і прэзэнтаваная ў 1984 року. Пасьля посьпеху былі зьнятыя яшчэ 9 частак.

Спрут
La Piovra
Выява лягатыпу
Жанр палітычны дэтэктыў
драма
Стваральнік Сэржыў Сыльва[d]
Сцэнарыст
  • Эньё дэ Канчыні
  • Ніколя Бадалюка
  • Франчэска Маркуччы
Рэжысэр
У ролях
Кампазытар
Краіна
Колькасьць сэзонаў 10
Колькасьць сэрыяў 48
Мова італьянская
Трансьляцыя
Тэлеканал RAI
На экранах 1984—2001 —
Храналёгія
Наступны Спрут 2
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Старонка на IMDb

«Спрут» быў адным з найбольш папулярных тэлесэрыялаў у СССР.

Сюжэт

У ролях

Мікеле Плячыда — галоўны актор першых чатырох частак тэлесэрыялу
АкторРоля
Мікеле ПлячыдаКарада Катані камісар Карада Катані
Франсуа Пэр’еТэразіні адвакат Тэразіні
Барбара Дэ РосьсіРафаэля «Тыці» Пэччы-Шалёя маркіза Рафаэля «Тыці» Пэччы-Шалёя
Патрысія МілярдэСыльвія Конці судзьдзя Сыльвія Конці
Рэма ДжыронэТана Карыдзі Тана Карыдзі
Рауль БоваДжаньні Брэда («Спрут 7»), Карлё Аркуці («Спрут 8» і («9»)) Джаньні Брэда («Спрут 7»), Карлё Аркуці («Спрут 8» і («9»))
Віторыё МэцаджорнаДавідэ Лівэра Давідэ Лівэра
Бруно КрэмэрАнтоніё Эсьпіноза Антоніё Эсьпіноза
Флярында БолканВольга Камастра графіня Вольга Камастра
Даніеля «М’ета» МільетаРазарыя Альбанэзэ Разарыя Альбанэзэ
Люка ЦынгарэцьціП’етра Фавіньяна П’етра Фавіньяна
Клёд РычФіліпа Разі Філіпа Разі
Жан-Люк БідоДавідэ Фаэці Давідэ Фаэці
Франсуа МартурэЭрнэста Конці сэнатар Эрнэста Конці

Працягі сэрыялу

12345678910
Рок выхаду1984198519871989199019921995199719982001
Сэрыяў6676566222
Агулам хвілінаў402384430600522600627220220200
рэжысэр Дам’яна Дам’яніТак
рэжысэр Флярэстана ВанчыніТак
рэжысэр Люіджы ПэрэльліТакТакТакТакТакТак
рэжысэр Джакама БацьятаТакТак
Мікеле Плячыда / Карада КатаніТакТакТакТак
Ніколь Жамэ / Эльза КатаніТакТак
Карыдзьдзі Нардульлі / Паоля КатаніТакТак
Франсуа Пэр’е / адвакат ТаразініТакТакТак
Рэната Моры[a] / Джузэпэ АльтэраТакТак
Флярында Болькан / Вольга КамастраТакТакТак
Рэма Джыронэ / Тана Карыдзьдзі[b]ТакТакТакТакТакТак
Ана Торэнт / Марыя Карыдзьдзі[c]ТакТак
Бруно Крэмэр / Антоніё ЭсьпіносаТакТакТак
Патрысія Мільлярдэ / Сыльвія КонціТакТакТакТакТак
Віторыё Мэцаджорна / Давідэ ЛікатаТакТак
Рауль Бова / Джаньні Брэда[d] і Карлё Аркуці[e]ТакТакТак

Восьмая (Спрут 8: Скандал) і дзявятая (Спрут 9: Пакт) часткі не зьвязаныя з галоўнай сюжэтнай лініяй «Спруту». Дзеяньне адбываецца на Сыцылыі прыкладна за 20 гадоў да пачатку асноўных падзеяў сэрыялу. У галоўнай ролі — Рауль Бова (Карлё Аркуці).

Дадатковыя зьвесткі

  • На ролю Катані разглядалі кандыдатуру Франка Нэра.
  • На зьезьдзе партыйнай моладзі ў месьце Ольбія прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі накінуўся з крытыкай на аўтараў кніг і фільмаў пра мафію. «Калі я даведаюся, хто зьяўляецца аўтарам „Спрута“, дык, клянуся, я прыдушу яго», — заявіў ён[1]. Варта адзначыць, што сам Бэрлюсконі ў 2013 року быў прыгавораны да 7 гадоў пазбаўленьня волі і пажыцьцёвай забароны займаць дзяржаўныя пасады па абвінавачаньні ў прастытуцыі непаўнагадовых і злоўжываньні службовым становішчам.
  • Чацьвертая частка раману «Спрут» мае два сканчэньні — трагічны, выкладзены ў фільме, і другі, у якім Катані застаецца жывы. Такое раздваеньне суправаджаецца камэнтарам аўтара.
  • У фінальных тытрах заключнай сэрыі 1-га сэзону тэлесэрыялу ёсьць адна хіба: актор Джанпаоля Сакароля падпісаны як «Джанкарлё Сакароля».
  • У першым сэзоне на мэмарыяльнай дошцы Леа Дэ Марыі ва ўправе паліцыі стаіць дата «14.04.56—28.10.83», а ў другім сэзоне, на надмагільлі Паолі Катані на могілках, пазначаны год сьмерці «1981».

Глядзіце таксама

  • Мафія — ролевая псыхалягічная гульня, створаная ў 1986 року паводле матываў тэлесэрыялу.

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі