Спарта Прага

чэскі футбольны клюб

«Спа́рта» (па-чэску: Sparta) — чэскі футбольны клюб з гораду Прагі. Заснаваны ў 1893 годзе. 14-разовы чэмпіён Чэхіі, 8-разовы ўладальнік Кубка Чэхіі, двухразовы ўладальнік Супэркубка Чэхіі. «Спарта» зьяўляецца самым пасьпяховым і папулярным клюбам Чэхіі. У былыя часы клюб зьяўляўся базавым для нацыянальнай зборнай Чэхіі, аднак у апошні час такі статус быў страчаны, бо найлепшыя чэскія гульцы зараз у большасьці гуляюць у больш высокааплатных замежных лігах.

Спарта Прага
Поўная назвапа-чэску: AC Sparta Praha fotbal, a.s.[1]
Заснаваны1893
ГорадПрага, Чэхія
СтадыёнДжэнэралі Арэна
Умяшчальнасьць: 19 416
КіраўнікJ&T Credit Investments[d][2]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатПершая ліга
 · 2023—20241 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sparta.cz (чэс.)​ (анг.)

Гісторыя

У канцы 1893 году група маладых людзей на чале з братамі Рудл вырашылі стварыць спартовы клюб. 16 лістапада на спэцыяльным сходзе быў прыняты клюбны статут, а празь месяц, 17 сьнежня адбыўся першы штогадовы сход. Клюбнымі колерамі сталі сіні, які сымбалізуе Эўропу, чырвоны, як сымбал каралеўскага гораду, і жоўты, які на сёньня не вядома, што сымбалізуе. Аднак спачатку гульцы гулялі ў чорных кашулях зь вялікай літараў «S» на грудзёх.

Неўзабаве пасьля Першай сусьветнай вайны каманда ўвайшла ў пэрыяд сваёй гісторыі (1920—1930-я гады), дзякуючы якому яна атрымала мянушку «Жалезная Спарта». Першы чэмпіянат Чэхаславаччыны па футболе быў праведзены ў сярэдзіне 1920-х гадоў. З гэтага часу каманда год за годам атрымлівала перамогу ў гэтай лізе. Сярод лепшых гульцоў гэтага часу варта вылучыць таленавітага нападніка Олдржыха Нэедлы, які за 187 матчаў за праскую каманды забіў 162 галы, а ў складзе зборнай Чэхаславаччыны на чэмпіянаце сьвету 1934 году стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У гэты пэрыяд «Спарта» двойчы станавілася пераможцам Кубка Мітропы (1927, 1935), у той час самага прэстыжнага эўрапейскага турніру. Пазьней «Спарта» атрымала перамогу яшчэ раз у гэтым турніры, у 1964 годзе, але тады ён ужо практычна страціў сваю значнасьць.

Дасягненьні

Чэмпіён Чэхаславаччыны: (21)
1926, 1927, 1932, 1936, 1938, 1939, 1944, 1946, 1948, 1952
1954, 1965, 1967, 1984, 1985, 1987, 1988, 1989, 1990, 1991,
1993
Чэмпіён Чэхіі: (14)
1994, 1995, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2003, 2005, 2007
2010, 2014, 2023, 2024
Уладальнік Кубка Чэхаславаччыны: (8)
1964, 1972, 1976, 1980, 1984, 1988, 1989, 1992
Уладальнік Кубка Чэхіі: (22)
1943, 1944, 1946, 1972, 1975, 1976, 1980, 1984, 1986, 1987,
1988, 1989, 1992, 1993, 1996, 2004, 2006, 2007, 2008, 2014
2020, 2024
Уладальнік Супэркубка Чэхіі: (2)
2010, 2014
Уладальнік Кубка Мітропа: (3)
1927, 1935, 1964

Склад

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрПэтэр Віндаль (ар. АЗ)1998
2 АбАнхэлё Прэсіяда1998
4 ПАМаркус Сольбакен2000
6 ПАКаан Кайрынэн1998
7 НапВіктар Алатунджы1999
8 ПАДавід Павэлка1991
9 НапЯн Кухта1997
10 ПААдам Карабэц2003
11 НапІндрыт Туцы2000
14 НапВэлька Бірманчавіч (ар. Тулюза)1998
18 ПАЛукаш Садзілэк1996
19 АбЯн Мэйдр1995
20 ПАКазым Лачы1996
21 НапЯкуб Пэшак1993
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
22 НапЛукаш Гарасьлін1996
24 БрВойцех Ворал1996
25 АбАсгер Сёрэнсэн1996
26 АбПатрык Выдра2003
27 АбФіліп Панак1995
28 АбТомаш Візнэр1997
29 ПАМіхал Шэўчык2002
30 АбЯраслаў Зэлены1992
32 ПАМацей Рынэш2001
37 АбЛадзіслаў Крэйчы (капітан)1999
41 АбМарцін Вітык2003
44 БрЯкуб Сураўчык2002
АбАндрэас Вінгэйм1995

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі