Славія Прага

чэскі футбольны клюб

«Сла́вія» (па-чэску: Slavia) — чэскі футбольны клюб з гораду Прагі. Заснаваны ў 1892 годзе. Сяміразовы чэмпіён Чэхіі (1996, 2008, 2009, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021), сяміразовы ўладальнік Кубка Чэхіі (1997, 1999, 2002, 2018, 2019, 2021, 2023).

Славія Прага
Поўная назваSportovní klub Slavia Praha
Заснаваны2 лістапада 1892
ГорадПрага, Чэхія
СтадыёнЭдэн Арэна
Умяшчальнасьць: 20 800
ПрэзыдэнтЯраслаў Тврдык[d][1]
КіраўнікCITIC Europe Holdings[d][2]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатПершая ліга
 · 2023—20242 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
slavia.cz (чэс.)​ (анг.)

Заўзятары і суперніцтва

Галоўнымі гістарычнымі супернікамі «Славіі» ёсьць клюб «Спарта». Матчы паміж клюбамі маюць назву Праскае дэрбі. Таксама маецца дэрбі акругі Вэршовіцы з клюбам «Багеміянс-1905». Стадыёны абодвух клюбаў месьцяцца блізу аднаго кілямэтру адзін ад аднаго[3].

«Славія» памылкова лічыцца габрэйскім клюбам прыхільнікамі іншых клюбаў, асабліва заўзятарамі «Спарты». Праз гэта да гульцоў часта існуе антысэміцкае стаўленьне з боку спартанцаў. Між тым, клюб ані быў закладзены габрэямі, ані мае гісторыі зьвязанай з габрэямі. Футбольны гісторык Уладзімер Запатоцкі мае меркаваньне, што такое атаясамленьне з габрэямі зьвязанае з тым, што нацысты закрылі клюб за часам акупацыі, як гэта было зь іншым клюбам ДФК. Аркамя таго, існуе меркаваньне, што сувязь з габрэйствам паходзіць ад таварыскага матчу супраць ангельскага «Ўэст Гэм Юнайтэд» у 1922 годзе, калі «Славія» застрахала матч ад неспрыяльных умоваў надвор’я, і матч пазьней быў адменены праз дождж. Матч усё ж такі адбыўся на наступны дзень, але «Славія» спагнала свае грошы з страхавой кампаніі. Праз тыдзень у матчы Праскага дэрбі, «Славію» сустрэлі на поле заўзятары «Спарты» воклічам «Вы — жыды»[4].

На сёньня аматары «Славія» маюць добрыя стасункі з заўзятарамі спліцкага «Хайдука».

Склад

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрОндржэй Коларж1994
2 АбШэрыф Сыньян1996
3 АбТомаш Голеш1993
4 АбДавід Зіма2000
5 АбІга Огбу2000
6 ПАКонрад Валем2000
8 ПАЛукаш Масапуст1993
9 НапМугамэд Тыджані2000
10 ПАХрыстас Зафэйрыс2003
11 НапСтаніслаў Тэцл1990
12 АбЭль-Гаджы Дыюф2004
13 НапМаймір Хыціл1999
14 НапМік ван Бюрэн1992
15 НапВацлаў Юрачка1994
17 ПАЛукаш Провад1996
18 АбЯн Боржыл (капітан)1991
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
19 ПАОскар Дорлі1998
20 ПАДавід Пэх2002
21 ПАДавід Даўдэра1998
23 ПАПэтар Шэўчык1994
24 НапБолу Агунгбаі2004
26 НапІван Шранц1993
27 АбТомаш Вэлчак2001
28 БрАлеш Мандаўс1992
29 АбМіхал Томіч1999
31 БрЯн Сыратнік2002
33 АбОндржэй Змрзлы1999
35 НапМацей Юрасэк2003
36 БрІндржых Станэк1996
ПАЛукаш Ворліцкі2002
ПАМагамэд Ігатарэн2002

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі