Руслан Юдзянкоў

беларускі футбаліст

Руслан Юдзянкоў (нарадзіўся 28 красавіка 1987 году) — беларускі футбаліст, абаронца казаскага клюбу «Кайсар» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Руслан Юдзянкоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся28 красавіка 1987(1987-04-28)[1] (37 гадоў)
Рост187 см
Вага78 кг[3]
Пазыцыяпаўабаронца
Клюбная інфармацыя
КлюбКайсар
Нумар6
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2005—2007Дняпро Магілёў9 (0)
2008Спартак Шклоў20 (1)
2009—2010Рэчыца-201441 (12)
2010—2011Гомель10 (0)
2011—2013Славія Мазыр71 (8)
2014Мікашэвічы5 (1)
2014—2015Гарадзея22 (0)
2016—2021Гомель145 (16)
2022—2023Мактаарал51 (1)
2024—4Кайсар
Зборныя
2021—2022Беларусь10 (0)

Кар’ера

Клюбная

Пачынаў кар’еру ў магілёўскім «Дняпры», потым гуляў у розных клюбах Першай лігі. У 2010 годзе перайшоў у «Гомель», але пасля выхаду каманды ў Найвышэйшую лігу страціў месца ў аснове і гуляў за дубль. Улетку 2011 году перайшоў у мазырскую «Славію» і дапамог ёй перамагчы ў Першай лізе. У Найвышэйшай лізе працягваў выступаць у асноўным складзе мазырскай каманды на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. Паводле вынікаў сэзону 2013 году «Славія» страціла месца ў Найвышэйшай лізе, а Юдзянкоў пакінуў клюб. У пачатку 2014 году спрабаваў уладкавацца ў магілёўскім «Дняпры» і берасьцейскім «Дынама»[4], але марна.

У сакавіку 2014 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[5]. Згуляў за «Граніт» у пяці матчах у пачатку сэзону, але пасля чаго у траўні атрымаў пашкоджаньне. У выніку прапусьціў большую частку сэзону. У кастрычніку 2014 году перайшоў у «Гарадзею»[6]. Паводле вынікаў сэзону 2015 году дапамог «цукровым» выйсьці ў Найвышэйшую лігу, але да пачатку наступнага розыгрышу сышоў з клюбу. З 2016 году ізноў выступаў за клюб «Гомель»[7]. Паводле вынікаў першага сэзону па вяртаньні атрымаў перамогу ў Першай лізе. У сэзоне 2017 году заставаўся трывалым гульцом асновы гамельчукоў, выступаючы на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У сьнежні 2017 году на год падоўжыў кантракт з «Гомлем»[8]. Зь лета 2018 году быў капітанам каманды. Сэзон 2019 году пачынаў на лаве запасных, аднак неўзабаве вярнуў месца ў пачатковым складзе. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з гомельскім клюбам[9]. У сэзоне 2020 годк заставаўся асноўным гульцом каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2021 году склаў новае пагадненьне з «Гомлем»[10]. У сэзоне 2021 году ў якасьці трывалага гульца асновы дапамог гомельскай камандзе заняць чацьвертае месца ў чэмпіянаце Беларусі.

У лютым 2022 году пакінуў «Гомель»[11] і хутка далучыўся да казаскага «Мактааралу», у сакавіку афіцыйна стаў гульцом клюбу[12]. Замацаваўся ў асноўным складзе і стаў кампітанам каманды. У лютым 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[13]. Перад самым пачаткам сэзону 2024 году Юдзянкоў далучыўся да «Кайсару»[14], бо «Мактаарал» зьняўся з розыгрышу празь фінансавыя цяжкасьці.

Міжнародная

8 кастрычніка 2021 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Эстоніі (0:2).

Статыстыка

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Гарадзея2015Першая ліга170
Гомель2016Першая ліга257
2017Найвышэйшая ліга271
2018Найвышэйшая ліга240

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі