Робэрт Саўці

ангельскі паэт-рамантык

Робэрт Саўці (па-ангельску: Robert Southey; 12 жніўня 1774 — 21 сакавіка 1843) — знакаміты ангельскі паэт-рамантык, выбітны прадстаўнік «азёрнай школы».

Робэрт Саўці
анг. Robert Southey
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 жніўня 1774(1774-08-12)[1][2][3][…]
Памёр 21 сакавіка 1843(1843-03-21)[1][2][3][…] (68 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Робэрт Саўці[d][6][7]
Margaret Hill[d][3][7]
Сужэнец Edith Fricker[d][7] і Caroline Anne Southey[d][7]
Дзеці Margaret Edith Southey[d][3][7], Edith May Southey[d][3][7], Herbert Castle Southey[d][3][7], Emma Southey[d][3][7], Bertha Southey[d][3][7], Katherine Southey[d][3][7], Isabel Southey[d][3][7] і Charles Cuthbert Southey[d][3][7]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, гісторык
Кірунак рамантызм
Жанр баляда, паэма
Мова ангельская мова[8]
[[::en:s:Author:Robert Southey|Творы]] ў Вікікрыніцах

Біяграфія

Саўці вучыўся ў Вэстмінстэрскай школе і ў Оксфардзе, дзе пазнаёміўся з Колрыджам. У маладосьці захапляўся ідэямі францускае рэвалюцыі і ў рэвалюцыйным духе напісаў драму «Ўот Тайлер». Шмат падарожнічаў, жыў у Гішпаніі і Партугаліі; яму належалі пераклады рыцарскіх раманаў (у прыватнасьці, знакамітага «Амадыса Гальскага»), а шматлікія яго баляды напісаныя на сюжэты з гісторыяў і легендаў гэтых краінаў, накшталт, «Каралева Арака і пяць пакутнікаў» (англ. Queen Orraca, and the Five Martyrs of Morocco, 1803).

Саўці напісаў 5 вялікіх апісальных паэмаў — кожная на сюжэт зь міталёгіі розных народаў: «Талаба-разрушыцель» (1801), «Мэдак» (1805), «Пракляцьце Кехамы» (1810), «Родэрык, апошні з готаў» (1814), «Відзеж суда» (1821).

«Родэрык» — самае пасьпяховае з эпічных твораў Саўці, напісанае на сюжэт барацьбы хрысьціянаў з маўрамі. У гэтай паэме выдатна адлюстраваны пад’ём патрыятычных пачуцьцяў паэта аблямаваны мастацкім і мэлядычным вершаваным стылем. У лірычнай паэзіі Саўці шмат запалу; ён палка ненавідзеў Напалеона, напісаў, сярод іншых афіцыяльных «вершаў на пэўны выпадак», пяшчотную паэму «На сьмерць прынцэсы Шарлоты» і шмат іншых маленькіх вершаў, ідылічных і ў пэўнай меры зычліва гумарыстычных.

У 1813 быў абраны прыдворным паэтам-ляўрэатам; пасьля Саўці гэтае званьне стала толькі ганаровым тытылам першага паэта краіны, але для яго яно яшчэ было зьвязанае з абавязкам пісаць оды, прысьвечаныя чальцам каралеўскай сям’і (у той час вельмі непапулярнай) па розных афіцыёзных повадах. «Боб Саўці» крытыкаваўся шматлікімі сучасьнікамі (у прыватнасьці, Байранам: у пачатку «Дон Жуана»[9] і ў сатырычнай паэме «Візія суда», створанай у адказ на аднайменны верш Саўці) за сэрвілізм датычна манарха і эўрапейскае рэакцыі 1810-х—1820-х гадоў.

Заўвагі

Вонкавыя спасылкі