Ракаў Чанстахова

польскі футбольны клюб

«Ра́каў» (па-польску: Raków) — польскі футбольны клюб з гораду Чанстаховы. Заснаваны ў 1921 годзе. Назва клюбу паходзіць ад раёну Ракаў, дзе знаходзіцца сядзіба і стадыён клюбу. «Ракаў» ёсьць чэмпёнам Польшчы, а таксама двухразовым уладальнік Кубка Польшчы і Супэркубка Польшчы.

Ракаў
Поўная назвапа-польску: RKS Raków Częstochowa Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны1921
ГорадЧанстахова, Польшча
СтадыёнГарадзкі
Умяшчальнасьць: 4200
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатЭкстракляса
 · 2023—20247 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rakow.com (пол.)

Гісторыя

Спартовы клюб «Раковія» быў створаны ў 1921 годзе ў вёсцы Ракаў. Клюб быў распушчаны ў 1925 годзе праз адсутнасьць рэгістрацыі. У 1927 годзе клюб аднавіў сваю дзейнасьць пад назвай «Рабочы спартовы клюб „Ракаў“». Праз год вёска стала часткай Чанстаховы. Клюб дзейнічаў пад патранажам Польскай сацыялістычнай партыі і фінансава падтрымліваўся Чанстахоўскім сталеліцейным заводам. У 1937 годзе клюб падвысіўся да ўдзелу ў клясе А. Падчас нямецкай акупацыі клюб ня дзейнічаў. У 1951—1955 гадах быў пабудаваны футбольны стадыён з лёгкаатлетычнымі дарожкай. У 1962—1966 гадах футбольная дружына гуляла ў Другой лізе. 9 ліпеня 1967 году «Ракаў» трываў паразу зь лікам 0:2 у матчы супраць «Віслы» з Кракава ў фінале Кубка Польшчы. У 1972 годзе футбалісты «Ракава» дайшлі да паўфіналу Кубка Польшчы, але саступілі варшаўскай «Легіі». У 1978—1980, 1981—1984 і 1990—1994 гадах клюб выступаў у Другой лізе. У 1993 годзе юніёрская каманда заняла 2-е месца ў чэмпіянаце Польшчы па футболе сярод юніёраў[3].

У 1994 годзе «Ракаў» упершыню ў гісторыі клюбу трапіў у Першую лігу. Тамака ў найвышэйшым дывізіёне клюб правёў чатыры сэзоны, пакуль не панізіўся ў сэзоне 1997—1998 гадоў. У наступным дружына пасьлядоўна штогод апускалася ў структуры ліг, дасягнуўшы ажно Чацьвертай лігі. У 2016 годзе клюб нарэшце вярнуўся ў другі польскі дывізіён. Паводле вынікаў розыгрышу Першай лігі сэзону 2018—2019 гадоў «Ракаў» здабыў перамогу і атрымаў падвышэньне ў Экстраклясу ўпершыню за 21 год[4]. У тым жа сэзоне чанстахоўцы нечакана дасягнулі паўфіналу Кубка Польшчы 2018—2019 гадоў, выбіўшы з розыгрышу спачатку познанскі «Лех» у 1/8 фіналу[5], а потым варшаўскую «Легію» ў чвэрцьфінале[6]. У першы сэзон па вяртаньні дружына заняла 10-е месца.

У сэзоне 2022—2023 гадоў «Ракаў» упершыню ў гісторыі здабыў тытул чэмпіёнаў Польшчы, што гарантавала месца ў Лізе чэмпіёнаў.

Склад

Актуальны на 10 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрУладан Кавачавіч1998
3 АбМілан Рундыч1992
4 АбСтратас Сварнас1997
5 ПАГустаў Бэрггрэн1997
7 ПАФран Тудар1995
8 ПАБэн Ледэрман2000
9 НапЛукаш Звалінскі1993
10 ПАІві Лёпэс1994
11 ПАДжон Ебоа2000
14 ПАСрджан Плаўшыч1995
15 АбАднан Кавачавіч1993
17 ПАЯкуб Мышар2002
18 АбАдрыян Грышкевіч1999
19 НапАнтэ Црнац2003
20 ПАЖан Карлус1996
21 ПАДавід Драхаль2005
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
23 ПАПэтэр Барат (ар. Фэрэнцвараш)2002
24 АбЗоран Арсэніч (капітан)1994
25 АбБагдан Ракавіцан2000
25 ПАЭрык Ума1996
27 ПАБарташ Новак1993
28 ПАПатрык Маляміс2005
30 ПАУладзіслаў Качэргін1996
31 БрМухамэд Шахінавіч2003
33 ПАКаміль Пэстка1998
66 ПАЯніс Папанікаляў1998
77 ПАМарцін Цэбуля1995
80 АбМатэй Родзін1996
89 БрКацпэр Бешчад (ар. Заглембе)2002
АбОскар Кшыжак2002
ПАДаніель Шалянгоўскі2002
НапКацпэр Масяк2005

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі