РБ Ляйпцыг (футбольны клюб)

нямецкі футбольны клюб

«РБ Ляйпцыг» (па-нямецку: RB Leipzig) — нямецкі футбольны клюб з гораду Ляйпцыгу. Клюб быў заснаваны ў 2009 годзе з ініцыятывы кампаніі Red Bull GmbH, якая набыла правы клюбу пятага дывізіёну «Маркранштэт» з мэтай прасоўваньня новага клюбу да Бундэсьлігі на працягу васьмі гадоў. Мужчынскім прафэсійным футбольным клюбам кіруе арганізацыя RasenBallsport Leipzig GmbH[1]. «Ляйпцыг» праводзіць хатнія матчы на ​Рэд Бул Арэна. 12 траўня 2016 году «Ляйпцыг» забясьпечыў падвышэньне ў Бундэсьлігу на сэзон 2016—2017 гадоў пасьля перамогі над «Карльсруэ» зь лікам 2:0[2]. Годам пазьней «Ляйпцыг» атрымаў месца ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2017—2018 гадоў, заняўшы другое месца ў Бундэсьлізе[3]. 18 жніўня 2020 году ўвайшоў у гісторыю клюбу як дата, калі дружына ўзяла ўдзел у першым паўфінале Лігі чэмпіёнаў, трываўшы паразу ад францускага «Пары Сэн-Жэрмэну». Мянушкай клюбу ёсьць «Чырвоныя бугаі» (ням. Die Roten Bullen), таму што кампанія, якая займаецца энэргітычнымі напоямі Red Bull, зьяўляецца адзіным інвэстарам клюбу[4].

РБ Ляйпцыг
Поўная назваRasenBallsport Leipzig GmbH
Заснаваны19 траўня 2009
ГорадЛяйпцыг, Нямеччына
СтадыёнРэд Бул Арэна
Умяшчальнасьць: 42 959
ПрэзыдэнтОлівэр Мінцляф[d]
КіраўнікRed Bull GmbH
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатБундэсьліга
 · 2023—20244 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя

«РБ Ляйпцыг» у Лізе чэмпіёнаў.

Перш чым інвэставаць у ляйпцыскі клюб, кампанія Red Bull GmbH, якую ўзначальвае суўладальнік Дытрых Матэшыц, тры з паловай гады шукаў падыходнае месца дзеля інвэстыцыяў у нямецкі футбол[5]. Акрамя Ляйпцыгу, кампанія таксама разглядала места ў Заходняй Нямеччыне і дасьледавала такія гарады, як то Гамбург, Мюнхэн і Дусэльдорф[6].

Першая спроба выйсьці на нямецкую футбольную сцэну была зробленая ў 2006 годзе. Паводле парады Франца Бэкенбаўэра, асабістага сябра Дытрыха Матэшыца, кампанія вырашыла інвэставаць у Ляйпцыг[7][8]. Мясцовы футбольны клюб «Заксэн», пераемнік былога чэмпіёна Ўсходняй Нямеччыны «Хэмі», на працягу многіх гадоў адчуваў фінансавыя цяжкасьці[9][10]. Red Bull GmbH распрацавала пляны інвэставаньня ў клюб да 50 мільёнаў эўра. Кампанія плянавала паглынаньне са зьменай колеру каманды і назвы клюбу. У дамоўленасьцях удзельнічаў кінапрадпрымальнік Міхаэль Кёльмэль, фундатар клюбу «Заксэн» і ўладальнік Цэнтральнага стадыёну[9][11]. Да 2006 году «Заксэн» выступаў у Обэрлізе, на той момант ужо чацьвёртай лігі паводле ўзроўню ў сыстэме футбольнай лігі Нямеччыны. Гуляючы ў чацьвёртым узроўні, клюб павінен быў прайсьці працэдуру ліцэнзаваньня Нямецкай футбольнай асацыяцыі. Red Bull GmbH і клюб былі блізкія да складаньня ўгоды, але на гэтыя пляны нямецкая асацыяцыя наклала вета, адхіліўшы прапанаваную новую назву клюбу «Рэд Бул Заксэн» і засьцерагаўся занадта вялікага ўплыву кампаніі[9][12][13]. Пасьля некалькіх месяцаў пратэстаў заўзятараў супраць удзелу кампаніі, якія перарасьлі ў гвалт, кампанія афіцыйна адмовілася ад далейшых плянаў[14].

Тады Red Bull GmbH зьвярнулася да клюбаў Заходняй Нямеччыны. Кампанія ўступіла ў кантакт з культавым гамбурскім клюбам «Санкт-Паўлі», вядомым прыхільнікамі зь левымі поглядамі. Неўзабаве высьветлілася, што заўзятары «Санкт-Паўлі» прынялі ўдзел у акцыях пратэсту супраць паглынаньня Рэд Булам зальцбурскай «Аўстрыі». Як толькі гамбурскаму боку стала вядома, што кампанія мае пляны, якія выходзяць далёка па-за рамкі звычайнага інвэставаньня, яны неадкладна спынілі кантакт[6]. Затым рушыла цікавасьць кампаніі да «Мюнхэн-1860», але выявілася, што клюб ня быў зацікаўлены ў інвэстыцыях і спыніў кантакты[15]. У 2007 годзе кампанія мела пляны інвэставаньня у дусэльдорфаўскую «Фартуну», клюб з больш чым 100-гадовай гісторыяй[16]. Калі пляны сталі былі агульнадаступнымі, зьявіліся чуткі аб магчымых перайменаваньні каманды ў «Рэд Бул». Пляны былі неадкладна сустрэтыя зь дзікімі пратэстамі прыхільнікаў клюбу[6], і клюб быў вымушаны зноўку вярнуцца да плянаў на Ўсходнюю Нямеччыну[6].

Ляйпцыг лічыўся найбольш спрыяльным месцам дзеля інвэстыцыяў. Патэнцыял дзеля стварэньня новага клюбу ў Ляйпцыгу здаваўся велізарным. Горад меў багатую гісторыю ў футболе, зьяўляючыся месцам заснаваньня Нямецкай футбольнай асацыяцыі і домам першых нацыянальных чэмпіёнаў Нямеччыны[5]. У часы НДР мясцовыя каманды, як то «Лякаматыў» і іхны супернік «Хэмі», гулялі на самым высокім узроўні ўсходненямецкай футбольнай лігі, нават на міжнародным узроўні. Цяперашні стан футболу быў, аднак, дрэнным. Ніводная дружына гораду не гуляла ў Бундэсьлізе з 1994 году[17], а таксама аніводная дружына нават не выступала ў прафэсійнай лізе з 1998 году[6]. Зважаючы на колькасьць насельніцтва Ляйпцыгу, горад меў значную эканамічную сілу і фанацкі патэнцыял. У той жа час на тэрыторыі вакол гораду не было клюбаў Бундэсьлігі, што яшчэ больш узмацніла магчымасьць прыцягненьня фундатараў і заўзятараў. Поруч з гэтым у Ляйпцыгу таксама мелася ўзорная інфраструктура. У горадзе быў вялікі аэрапорт, аўтамабільныя злучэньні і нават меўся вялікі сучасны футбольны стадыён[18]. Цэнтральны стадыён быў месцам правядзеньня чэмпіянату сьвету па футболе 2006 году і другім паводле велічыні футбольным стадыёнам на ўсходзе Нямеччыны пасьля Алімпіяды ў Бэрліне[19] .

Дасягненьні

  • Уладальнік Супэркубка Нямеччыны:
    • 2023

Склад

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрПэтэр Гулачы1990
2 АбМаамэд Сымакан2000
3 АбКрыстафэр Ленц1994
4 АбВілі Орбан (капітан)1992
5 АбЭль-Шадэй Бітшыябю2005
6 ПАЭліф Элмас1999
7 ПАДані Ольма1998
8 ПААмаду Айдара1998
9 НапЮсуф Поўльсэн1994
13 ПАНікаляс Зайвальд2001
14 ПАКрыстаф Баўмгартнэр1999
16 АбЛюкас Клёстэрман1996
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
17 НапЛяіс Апэнда2000
20 НапЧаві Сыманс (ар. ПСЖ)2003
21 БрЯніс Блясьвіх1991
22 АбДавід Раўм1998
23 АбКастэльлё Люкеба2002
24 ПАКсавэр Шлягер1997
25 БрЛеапольд Цынгерле1994
30 НапБэньямін Шэшка2003
31 АбТым Кёлер2005
36 БрТыма Шлік2006
39 АбБэньямін Гэнрыкс1997
44 ПАКевін Кампль1990

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі